:: ::

Пешеходный туристический маршрут "О чём молчат валуны"


Пешеходный туристический маршрут "О чём молчат валуны"

Помнікі звязаныя не толькі з гісторыяй і культурай. Помнікі бываюць і ў прыроды. Галоўнай адметнай прыроднай рысай крэўскай зямлі з’яўляецца наяўнасць вялікай колькасці геалагічных помнікаў – валуноў. На тэрыторыі крэўскай зямлі  зназодзіцца 6 валуноў – помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння і ўзгорак “Мілідаўская гара”. Як яны апынуліся на нашай зямлі?

Шмат гора зведалі жыхары Крэва на сваёй роднай неўрадлівай зямельцы, шчодра ўсеянай валунамі. “Камення тут столькі, што сам чорт ногі скруціць”, – бурчэлі яны і верылі, што без нячыстай сілы тут не абышлося. Ёсць легенда, у якой апавядаецца, што камяні наўмысна раскідаў чорт, каб дапячы богу. Паводле іншай легенды, гэтыя камяні нашпурлялі волаты ў час палявання, будаўніцтва, войнаў. Некаторыя казалі, што вялікія камяні, нібы бульба, выраслі з маленькіх, або вылезлі з зямлі, як грыбы. У 70-ыя гады XIX ст. пасля даследавання раёнаў сучаснага зледзянення вучоныя розных краін амаль адначасова прыйшлі да высновы, што вінаватыя ў з’яўленні дзіўных камянёў  старажытныя ледавікі. Так было канчаткова высветлена, што валуны ў наш край былі занесены ледавіком.

Самым першым геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння ў мікрараёне нашай школы стаў Грывень-камень (1971 год)

1.1 Валун  “Грывень-камень”

Грывень-камень размешчаны за 3 км на паўночны ўсход ад в. Вавукі, на 28-м км дарогі Лебедзева – Крэва. Форма нагадвае вясковае гумно, да нізу пашыранае, што сведчыць аб яго вялікіх памерах, схаваных у зямлі. Колер цёмны. Уся паверхня пакрытая імхом. Склад – граніт-рапаківі.

Яшчэ 5 валуноў у нашай мясцовасці і ўзгорак “Гара Мілідаўская” былі аб’яўлены геалагічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння ў 2008 годзе, аб чым сведчыць  Пастанова Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

1.2 Валун “Вялікі камень” крэўскі

Валун “Вялікі камень” крэўскі размешчаны  на   паўночна-ўсходняй ускраіне в. Крэва, за 300 м на ўсход ад галоўнай     вуліцы    каля    рэчкі Крэўлянка.   Валун   ружовага  граніту-рапаківі з крышталямі палявога шпата. На паверхні растуць імхі і лішайнікі.   

1.3 Валун “Вялікі камень” асанаўскі

Валун “Вялікі камень” асанаўскі ружовага

 колеру з граніту-рапаківі.  Па дадзеных даследчыкаў, глыба прынесена ледавіком з тэрыторыі Заходняй Фінляндыі каля 130-150 тысяч гадоў назад у час ашмянскай стадыі сожскага зледзянення, вага прыблізна 56 тон.

 1.4 Валун “Вялікі камень” палтараўшчынскі

  Валун “Вялікі камень” палтараўшчынскі размешчаны за 500 м на захад ад вытока рэчкі Мірклішка, на лузе ў в. Палтараўшчына. Валун цёмна-шэрага колеру. Па дадзеных даследчыкаў з гнейсу. У пародзе выдзяляюцца жылкі белага кварца і ружовага палявога шпата. З паўночнага боку глыба больш масіўная, цёмная,  паросшая імхамі, з паўднёвага – буйнакрышталічная.

 1.5 Валун «Козі камень Ядзвігаўскі»

Валун «Козі камень Ядзвігаўскі»  знаходзіцца за 6 км ад в. Крэва. ва ўсходняй частцы хутара Прыгодскіх. Па легендзе, на яго заскочыла каза і такім чынам уратавалася ад ваўкоў.  Валун шэра-чырвонага колеру з пегманітавага буйназярністага граніту.

  1.6  Валун “Камяніцкі”

Ляжыць у цэнтры в. Камяніца. Па дадзеных даследчыкаў валун з ружовага дробназярністага  граніту з шэрым кварцам і біятытам. Парода падобная да гранітаў з наваколля Борга (Швецыя).

Протяженность маршрута составляет  7 км. 

Посмотреть можно: руины Кревского замка, Юрьеву гора, камень желаний.

Пункты питания: кафе «Уют»  +375 (29) 18 555 48

Пункты проживания: гостиница «Сморгонь»

Стоимость: 70 бел. руб. с группы

Контакты: +375 29 639-51-27

 

 


Соседние подразделы:
Маршрут «Крэўскімі сцежкамі Першай сусветнай вайны»
Пешеходный и велосипедный Зеленый туристический маршрут «Тайны валунов Сморгонской земли»
Велосипедно-пешеходный «Вдоль реки Оксны»
Маршрут “Крэва-шлях праз стагоддзі”
Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
ЛЕТО-2024
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси
Места памяти, которые должен посетить каждый