:: ::

Маршрут “Крэва-шлях праз стагоддзі”


Маршрут “Крэва-шлях праз стагоддзі”

Некаторыя даследчыкі лічуць, што і сама назва Крэва пайшла ад слова "крывічы". Аднак, яна магла ўтварыцца і ад імя вярхоўнага літоўскага паганскага светара Крэва-Крэвейтэ, і ад літоўскага слова "КРІЕВІ', што абазначае "дрыгва, балота". Улічваючы, што ў старажытнасці гэтыя землі насялялі балцкія плямёны, то, хутчэй за ўсё, і назва паселішча мае балцкае паходжанне.

Адна з нямецкіх хронік XIII стагоддзя паведамляе аб тым, што Крэва было цэнтрам Нальшанскай зямлі. Нальшаны (або Нальшчаны) – гэта гістарычная вобласць, якая ляжала на паўночным захадзе Беларусі ў басейне ракі Заходняя Бярэзіна. Насельнікамі Нальшанаў былі  балгы і славяне. Верагодна, да гэтых, а магчыма, і да больш ранніх часоў, адносіцца і Крэўскае гарадзішча.

 2.1 Крэўскае гарадзішча

 У старажытныя часы земляныя насыпы   былі      дапоўнены драўлянымі ўмацаваннямі.

Каменнага замка ў Крэве яшчэ не было, і гарадзішча, хутчэй за ўсё, выконвала функцыю рэзідэнцыі нальшанскага князя, а ў час варожых набегаў тут хавалася ўсё навакольнае насельніцтва. Каб вытрываць працяглую аблогу, унутры гарадзішча меўся глыбокі калодзеж, рэшткі якога можна было назіраць яшчэ ў XIX стагоддзі.

Старажытныя хронікі даносяць да нас звесткі пра складаныя адносіны паміж нальшанскім князем Даўмонтам і заснавальнікам Вялікага княства Літоўскага Міндоўгам.

Расказваюць, што на яго вяршыні стаяла калісьці царква.У тыя часы жылі тут хлопец і дзяўчына, якія моцна кахалі адно аднаго. Усё было б добра, але бацькі дзяўчыны былі супраць іх шлюбу. Здаецца, закаханым трэба растацца.
Але пачуццё іх было такім моцным, што яны не ўяўлялі свайго далейшага жыцця паасобку. 1 тады вырашылі яны павянчацца патаемна, без бацькоўскага благаслаўлення. Так і зрабілі. 1 ў той час, калі ў царкве на гарадзішчы ішло
вянчанне, маці маладой даведалася пра змову. "Ах, каб вы праваліліся!" - вырваўся з вуснаў разгневанай маці праклён. 1 ў гэты ж момант і царква, і ўсе, хто там знаходзіліся, праваліліся пад зямлю. Кажуць яшчэ, што пасля гэтага
здарэння ля гарадзішча пачала біць крынічка. Гавораць, гэга – слёзы: ці то маладыя плачуць, што пайшлі супраць волі бацькоў і загінулі, ці то маці раскайваецца, што ўпартасцю і гневам сваім загубіла родную дачку.

З  падзеямі, пра якія ідзе гаворка ў легендзе, многія звязваюць і тое, што ў траўні на гарадзішчы распускаецца прыгожая і рэдкая ў нашай мясцовасці кветка - пярэсна.

 2.2 Крэўскі касцёл

 У лютым 1387 г. Ягайла падпісвае грамату   аб   заснаванні    сямі прыхадскіх касцёлаў у Віленскім дыяцэзе  і  надзяленні  іх   зямлёй. Сярод  іх  называецца  і  Крэўскі касцёл  Ашмянскага   дэканату.

 Дэманстратыўна    касцёл   быў закладзены на руінах паганскага капішча, куды, як пісалі польскія даследчыкі, прыходзілі аддаваць даніну павагі Пяруну мясцовыя крывічы і балты. Такім чынам у 1387 годзе, праз два гады пасля падпісання Крэўскай уніі, паўстаў у Крэве касцёл св. Яна Хрысціцеля. Сапраўды, гэта быў адзін з першых каталіцкіх храмаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Узведзены па загаду Ягайлы, Крэўскі касцёл доўгі час карыстаўся пратэкцыяй з боку каралёў, вялікіх князёў і іншых феадалаў. Касцёл, не будучы збудаваннем чыста абарончым, неаднаразова разбураўся. Больш таго, неаднойчы разбураўся поўнасцю і адбудоўваўся занава. Так, у дакументах 1636 года касцёл значыцца пад іменем святой Ганны. Змяненню назвы касцёла магло папярэднічаць толькі поўнае яго разбурэнне. Новы храм быў з дрэва, але меў бляшаны дах. Будынак вянчаў купал з крыжом. Унутры касцёла меліся тры алтары. Новы мураваны касцёл, узведзены ў Крэве ў 1850 годзе годзе на месцы старога, ужо ў 1866 годзе быў зачынены, а пазней перароблены пад царкву св. Троіцы.Такім чынам, у Крэве ў другой палове XIX стагоддзя былі чатыры царквы, але ніводнага касцёла. Аднак заставаліся людзі, адданыя сваёй веры.  Парафіяне самі збіраюць сродкі на будаўніцтва.   У 1936 годзе на тым самым месцы, дзе  стаяў на працягу многіх соцен  гадоў узвялі новы будынак касцёла. Касцёл быў асвечаны ў 1937г. у імя Дзевы Марыі. Ён ўяўляў сабой вельмі цікавую з архітэктурнага погляду пабудову. Ужо нібыта адышоў мадэрн з ягонай выразнасцю экспрэсіўных ліній і плоскасцей, а шырокае распаўсюджанне атрымаў звышрацыянальны канструктывізм. Тым не менш, свабоднае формаўтварэнне архітэктурных аб'ёмаў, багатая і разнастайная пластыка Крэўскага касцёла сведчаць аб тым, што гэта ўсё-такі мадэрн. Касцёл ў Крэве быў зачынены і ў 1961 годзе перароблены пад бальніцу. І вось ў 1995 годзе на шматпакутным пагорку ў Крэве паўстаў новы, на гэты раз - мураваны прыгажун-касцёл Перамянення Пана. Зрэшты, часта дабаўляюць – Маці Боскай Пяшчотнай. Сапраўды, у касцёле знаходзіцца цудоўная  ікона Багародзіцы, якая пачытаецца мясцовымі жыхарамі. І не толькі католікамі, але і праваслаўнымі. Нярэдка можна пачуць на пытанне: “Куды ідзеш?”- адказ: “Да Матачкі”. І зразумела, што чалавек збіраецца ў касцёл.

 2.3 Царква Святога Аляксандра Неўскага

 Крэўская царква св. Аляксандра Неўскага ўзведзена ў 1854 годзе па тыпавому праекту, зацверджанаму Свяшчэнным Сінодам і Міністэрствам унутраных спраў царскай Расіі. Яна мае свае вонкавыя асаблівасці і сваю адметную гісторыю.

Гэта помнік архітэктуры позняга класіцызму   і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана ў кампактным прамавугольным  плане з аб’ёмам пад 2-х схільным дахам, які над алтарнай часткай увянчаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Да галоўнага фасада прыбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца кантрасным спалучэннем бутавай муроўкі (элемент вонкавай архаізацыі) і атынкаваных пабеленых элементаў дэкору: руставаных вуглавых лапатак, ліштваў, арачных аконных праёмаў, карніза і фрыза.

Малітоўная зала перакрыта драўляным цыліндрычным скляпеннем, апсіда вылучана драўляным іканастасам. У канцы XIX стагоддзя ў  прыходзе царквы Святога Аляксандра Неўскага было больш за 268 двароў з 1071 прыхаджанінам і 1030 прыхаджанкамі. Царква валодала 76 дзесяцінамі зямлі. Пры ёй у 1889 годзе была адкрыта царкоўна-прыходская школа. У гэты час святаром тут быў Плаўскі Дзяменцій Канстанцінавіч. Ён з’яўляецца аўтарам гісторыка-этнаграфічнага нарыса “Мястэчка Крэва”, які быў надрукаваны ў 1871 годзе. Першая сусветная вайна прынесла для Крэва вялікія страты і разбурэнні. Усе драўляныя пабудовы згарэлі, а ад каменных будынкаў засталіся толькі муры замка і царквы св. Аляксандра Неўскага.

Калі скончылася вайна, лёс царквы апынуўся ў руках савецкай улады. Быў забаронены царкоўны звон, практыкавалася правядзенне ў святочныя дні разнастайных суботнікаў і нядзельнікаў. Нягледзячы на забарону, Свята-

 З восені 1965 года пад крыло Свята-Аляксандра-Неўскай царквы перайшлі са складу Суцькаўскага прыхода вёскі Вялікая Мыса, Базары, Лапціха, Міхнічы і Сялец.

 2.4 Юрава гара

 Сярод маляўнічых крэўскіх пагоркаў сваёй веліччу і прыгажосцю вылучаецца Юрава гара. Знаходзіцца яна адразу ля замка і па колькасці складзеных пра яе легендаў можа паспаборнічаць са сваім таямнічым суседам. Даследчыкі лічуць, што гара названа так у гонар хрысціянскага святога Юрыя. I сапраўды, старажылы ўспамінаюць, што калісьці на веснавое свята Юр’я сюды збіралася местачковая моладзь на гулянні. Але, разам з тым, народная фантазія дала жыццё іншым тлумачэнням назвы пагорка. Адны вам распавядуць пра хлопца Юрку, якому загадалі за нейкую правіннасць нацягаць шапкай гару, вышэйшую за замак. I як усе здзівіліся, калі гэта работа была выканана за адну ноч. Ад іншых людзей можна пачуць пра другога Юрыя. Таму, быццам бы, прыснілася, што на гары ля замка закапана золата. Прачнуўшыся, Юрый кінуўся на пошукі скарбу. Залез на гару і пачаў там ліхаманкава капаць. Капаў-капаў, пакуль не заглынуў яго пясчаны вір, што ўтварыўся на дне ямы.

 2.5 Крэўскі замак

 Задумаў будаўніцтва ланцуга магутных   замкаў  па   прасторах Вялікага княства Літоўскага з мэтай узмацнення абароны ад крыжакоў яшчэ Гедымін. Аддаўшы ў 1338 годзе Крэва свайму сыну Альгерду, ён перадаў таму ў спадчыну і клопаты па будаўніцтву замка.

Крэўскі замак узведзены ў даліне сярод высокіх пагоркаў, у месцы зліцця рэчкі Крэўлянкі і ручая Шляхцянка. Па 

характары муроўкі даследчыкі вызначылі, што  будаўніцтвам кіравалі заходнееўрапейскія майстры.

У плане замка ляжыць няправільная трапецыя. Даўжыня найбольшай сцяны - 108 метраў. Вышыня сцен была большай за 10 метраў, таўшчыня - амаль 3  метры. Па дыяганалі размяшчаліся дзве вежы. Найбольшая - Княская -
знаходзілася ў паўночна-заходнім вугле замка і выступала за перыметр сцен. Такое размяшчэнне садзейнічала лепшай абароне, дазваляючы ў час штурму трымаць пад абстрэлам паўночную і заходнюю сцены.

Княская вежа мела не менш трох паверхаў і падзямелле - турму. Пакоі князя знаходзіліся на другім паверсе. Вокны тут былі шырэйшымі і вышэйшымі, а сцены былі распісаны фрэскамі. Асаблівасцю Крэўскага замка з'яўляецца тое, што тут упершыню ў гісторыі беларускай архітэктуры жыллё размяшчалася ў каменным будынку. Другая вежа была меншых памераў. Хутчэй за ўсё, яе прыбудавалі пазней.

Сцены замка ўзведзены з каменя. Звонку яны выкладзены цэглай. Уваход ў замак знаходзіўся з паўночнага боку. На замкавым двары размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы. У заходняй частцы знаходзіўся стаў з вадой.

У 1382 годзе ў падзямеллі замка, па загаду Ягайлы быў задушаны вялікі князь Кейстут. Самай жа важнай падзеяй, якая праславіла Крэва на ўсю Еўропу, было падпісанне Крэўскай уніі, дынастычнага саюзу паміж Вялікім княствам
Літоўскім і каралеўствам Польскім. 14 жніўня 1385 года шляхі-дарогі прывялі ў Крэва многіх польскіх і літоўскіх вяльмож, каб заключыць дамову. Згодна з ёй, вялікі князь Літоўскі Ягайла браў у жонкі чатырнаццацігадовую польскую
каралеву Ядвігу і станавіўся польскім каралём .

У 1433 годзе замкам авалодаў мяцежны князь Свідрыгайла. У пачатку XVI стагоддзя яго некалькі разоў бралі штурмам крымскія татары. А ў жніўні 1519 года замак штурмавалі маскоўскія войскі.

Аднак войны і час рабілі сваё. Замак разбураўся. Давяршыла справу разбурэння замка Першая сусветная вайна. Тут размяшчаўся нямецкі назіральны пункт, і агонь рускай артылерыі часта скіроўваўся ў гэты бок. У выніку, Княская вежа была амаль поўнасцю знішчана, а сцены разбіты.

Нягледзячы ні на што, замак ва ўсе часы прыцягваў увагу даследчыкаў, турыстаў, мастакоў і паэтаў. Паломніцтвы да Крэва працягваюцца. 1 кожны, хто дакрануўся да яго гісторыі, у душы спадзяецца, што настануць лепшыя часы, замак адрэстаўруецца, а Крэва верне былую веліч і славу. З 2017 года вядуцца работы па кансервацыі замка..

 2.6 Нямецкія бліндажы часоў Першай сусветнай вайны

Як ні дзіўна, але навейшыя дасягненні навукі і тэхнікі выкарыстоўваюцца  ў першую чаргу для ваенных патрэб.

Вось і часы ў Першай сусветнай вайны апошнія заваёвы чалавечай думкі ва ўсю моц эксплуатаваліся ваеншчынай як нямецкай, так і расійскай.

На крэўскіх пагорках да нашага часу захаваліся магутныя нямецкія ўмацаванні - бліндажы. Некаторыя з іх, асабліва тыя, што знаходзяцца на 2 і 3 лініях абароны, дайшлі да нас у нядрэнным стане.

Каб бліндажы маглі гаварыць, то, напэўна, расказалі б аб такой з'яве на вайне, як братанне рускіх і нямецкіх салдат; жаночым батальёне смерці пад камандаванне Марыі Бачкаровай, які прыняў свой першы і апошні бой непадалёку ад Крэва; аб нямецкіх газавых атаках і гераізме расійскіх лётчыкаў.

 2.7 Народны гісторыка- краязнаўчы музей ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа"                 

     У 2018 годзе споўнілася 50 год з дня адкрыцця народнага гісторыка-краязнаўчага музея Дяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа”. Як і ў кожнага экспаната, у музея ёсць свая гісторыя, якая бярэ пачатак у далёкім 1968 годзе.. Свой 50-гадовы юбілей музей сустрэў ў абноўленым выглядзе. Поўнасцю памянялася экспазіцыя, прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны на крэўскай зямлі, пераабсталяваны і перааформлены куток рэканструкцыі пакоя заможных жыхароў пачатку XX ст, абноўлены матэрыялы многіх раздзелаў, музей папоўніўся новымі цікавымі экспанатамі.

Кожны музей вылучаецца з шэрагу іншых. Адметнай рысай нашага музея з’яўляецца інтэр’ер, які дазваляе кожнаму наведвальніку апынуцца ў незвычайным свеце сярэднявякоўя, адчуць подых таго часу. На сённяшні дзень у фондах музея налічваецца 697 музейных прадметаў  асноўнага фонду і 247 – навукова-дапаможнага. Сярод найбольш каштоўных – мэблевы гарнітур з разьбой канца ХІХ ст., план зямлі мястэчка Крэва за 1869 год, саматканыя ручнікі пачатку ХХ ст., касцельная дакументацыя даваеннага перыяду, калекцыі нумізматыкі, ганчарных вырабаў, друкаваных выданняў.

 

Экспазіцыя музея складаецца з наступных раздзелаў:

  1. “Ля самых вытокаў” (Першыя звесткі пра Крэва);
  2. “Сведка славы і трагедый” (Гісторыя Крэўскага замка);
  3. “Таямніцы Крэўскага замка” (Крэва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага);
  4. “Тут сышліся народы” (Нацыянальны і канфесійны склад насельніцтва Крэва ў розныя часы);
  5. “Будні валаснога мястэчка” (Крэва ў складзе Расійскай імперыі) ;
  6. “Паміж двух агнёў” (Крэва ў час Першай сусветнай вайны
  7. “Пасля Рыжскага міру” (Жыццё мястэчка ў міжваенны перыяд;)
  8. “Час вялікіх трывог” (Крэва ў час Другой сусветнай вайны);
  9. “Між мінулым і будучым” (Пасляваенны перыяд і нашы дні);
  10. “Іх шляхі прайшлі праз Крэва” (Славутыя землякі, даследчыкі крэўскай мінуўшчыны);
  11. “Школа. Старонкі гісторыі”;
  12. Этнаграфічны раздзел.

У 2007 годзе музей атрымаў статус народнага. У 2011 годзе музею быў аказаны давер правесці першы злёт народных музеяў Гродзенскай вобласці. У 2016 годзе музей увайшоў у топ 10 незвычайных музеяў Беларусі ў праекце “Музеі Беларусі з Белкарт”. У 2017 годзе музей стаў пераможцам раённага конкурсу на лепшы музей установы адукацыі Смаргонскага раёна.

 

Прапанаваныя ў даведніку турыстычныя маршруты ўключаюць найбольш важныя і цікавыя аб’екты, знаёмства з якімі дазволіць турыстам атрымаць цэласную карціну гісторыі нашага населенага пункта, дапаможа гасцям мястэчка на нейкі час апынуцца ў шэрагу гэтых і іншых вандроўнікаў, якія калі - небудзь па нейкай прычыне пакінулі тут свой след. Нашы экскурсаводы дапамогуць паглядзець на Крэва вачыма тых людзей, узнавіўшы і тое, чаго ўжо няма. Мы пастараемся, каб цяперашнія госці Крэва атрымалі задавальненне ад вандроўкі, каб адчулі сваё дачыненне да гістарычнага працэсу.

 


Соседние подразделы:
Пешеходный туристический маршрут "О чём молчат валуны"
Маршрут «Крэўскімі сцежкамі Першай сусветнай вайны»
Пешеходный и велосипедный Зеленый туристический маршрут «Тайны валунов Сморгонской земли»
Велосипедно-пешеходный «Вдоль реки Оксны»
Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
ЛЕТО-2024
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси
Места памяти, которые должен посетить каждый