:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

21 июня 2022 г.
“Кушлянскі фэст”: літаратары, музыкі, танцоры на адной пляцоўцы

       На традыцыйным літаратурна-музычным свяце “Кушлянскі фэст”, што ладзіўся ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча, сабраліся аматары беларускага слова, танца і музыкі.

       Літаратурны квіз, майстар-класы, інтэрактыўная пляцоўка “Пуцявінамі роднага слова”, выступленне народнага тэатра лялек “Батлейка”, экскурсіі па музеі-сядзібе “Кушляны”… - удзельнікаў свята чакала насычаная праграма.

       Гасцей фэсту віталі дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік і начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва. На сцэну выйшлі літаратары Віктар Шніп і Іна Фралова.

       Сёлета Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна са Смаргонскім райвыканкамам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі распачалі новую традыцыю – арганізавалі творчы конкурс “Усім будзе чутна: ад краю да краю”. Падчас імпрэзы ў Кушлянах былі падведзены яго вынікі. Узнагароды ўручылі пісьменнік Віктар Шніп і дырэктар музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік.

       У межах свята быў арганізаваны першы фестваль інструментальнай народнай музыкі “Іграю, як знаю, скачу, як хачу”. Удзел у ім прынялі пяць калетываў: гурт “Анягож” з Мінска, узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” і народны ансамбль народнай музыкі “Явар” са Смаргоні, узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” з Жодзішак і гурт “Кушлянская капэла”.

       Этна-праект Патрыцыі Свіцінай з фальклорнай праграмай традыцыйных беларускіх песень, танцаў і гульняў стаў прыгожым завяржэнне “Кушлянскага фэсту”.

       (Больш падрабязна пра свята чытайце ў папяровай версіі газеты “Светлы шлях”).


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Лето-2022
XXXI Международный фестиваль искусств
"Славянский базар в Витебске"
Государственный флаг Республики Беларусь
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
Календарь брендовых мероприятий 2022
COVID-19
Топ-5 региона
Сморгонский районный исполнительный комитет
Перевести
Газета
-
VETLIVA
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Велосипедный маршрут
Оздоровление детей
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@smorgon.gov.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты