:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

05 октября 2018 г.
29 верасня напярэдадні Дня пажылога чалавека ў філіяле «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» прайшоў вечар адпачынку «Возраст осени – ты дорог и прекрасен». Гэтае свята сабрала ў зале людзей «залатога ўзросту» з вёсак Сасноўка, Гарыдзеняты, Бярозы, Вайнідзеняты, Данюшава і Заблоцце.

в Жодишках. Дарить добро от сердца к сердцу 1.jpg

Са словамі ўдзячнасці і падзякі ў адрас ветэранаў працы выступіла старшыня Савета ветэранаў філіяла «Жодзішкі» УП «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў» Ігнатовіч Зінаіда Фёдараўна. Яна адзначыла, што гэты дзень – выдатная магчымасць сказаць словы падзякі людзям старэйшага пакалення за ўклад у развіццё нашага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу, за жыццёвы вопыт, дабрыню і мудрасць.

Дзякуючы дапамозе дырэктара філіяла Жодзішкі УПП «Смаргонскі КХП» Янюка Андрэя Сяргеевіча быў арганізаваны транспарт для дастаўкі пенсіянераў з аддаленых вёсак, а таксама святочны салодкі стол.

Творчыя калектывы філіяла «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» і аддзела культуры і вольнага часу «Жодзішкаўскі Дом культуры» падрыхтавалі для віноўнікаў урачыстасці музычна-забаўляльную праграму. Кожнае слова вядучых мерапрыемства было прасякнута пачуццём бязмежнай удзячнасці, павагі і падзякі да людзей «залатога ўзросту». У сваю чаргу запрошаныя падзяліліся гісторыямі свайго жыцця, з задавальненнем спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і прызналіся, што змаглі адпачыць душой і атрымалі зарад бадзёрасці.

Выказваем словы падзякі за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства:

  • Ігнатовіч Зінаідзе Фёдараўне, старшыні Савета ветэранаў філіяла «Жодзішкі» УП «Смаргонскі КХП»;
  • Янюк Андрэю Сяргеевічу, дырэктару філіяла Жодзішкі УПП «Смаргонскі КХП»;
  • Мізула Алене Вацлаваўне, вядучаму спецыялісту філіяла «Жодзішкі» УПП «Смаргонскі КХП»;
  • кіраўнікам філіяла «Жодзішкі» Ярмак Уладзіміру і Бражыцкаму Генадзю,
  • актыўным пенсіянерам Мячкоўскай Чэславе Францаўне і Яроўскай Галіне Міхайлаўне.

30 верасня ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня пажылых людзей: святочнай канцэртнай праграме «Дарить добро от сердца к сердцу» у  аддзеле культуры і вольнага часу «Жодзішкаўскі Дом культуры» і ў святочным мерапрыемстве ў сектары культуры і вольнага часу «Залескі Дом культуры».

в Жодишках. Дарить добро от сердца к сердцу 2.jpg

в Залесье ко Дню пожилызх 1.jpg

в Залесье ко Дню пожилызх 2.jpg

Возраст осени 1.jpg

Возраст осени 2.jpg

Кацярына ВАРАНІШЧА, бібліятэкар філіяла «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб».



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты