| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Вечар адпачынку "Возраст осени – ты дорог и прекрасен"

05 октября 2018 г.
29 верасня напярэдадні Дня пажылога чалавека ў філіяле «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» прайшоў вечар адпачынку «Возраст осени – ты дорог и прекрасен». Гэтае свята сабрала ў зале людзей «залатога ўзросту» з вёсак Сасноўка, Гарыдзеняты, Бярозы, Вайнідзеняты, Данюшава і Заблоцце.

в Жодишках. Дарить добро от сердца к сердцу 1.jpg

Са словамі ўдзячнасці і падзякі ў адрас ветэранаў працы выступіла старшыня Савета ветэранаў філіяла «Жодзішкі» УП «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў» Ігнатовіч Зінаіда Фёдараўна. Яна адзначыла, што гэты дзень – выдатная магчымасць сказаць словы падзякі людзям старэйшага пакалення за ўклад у развіццё нашага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу, за жыццёвы вопыт, дабрыню і мудрасць.

Дзякуючы дапамозе дырэктара філіяла Жодзішкі УПП «Смаргонскі КХП» Янюка Андрэя Сяргеевіча быў арганізаваны транспарт для дастаўкі пенсіянераў з аддаленых вёсак, а таксама святочны салодкі стол.

Творчыя калектывы філіяла «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» і аддзела культуры і вольнага часу «Жодзішкаўскі Дом культуры» падрыхтавалі для віноўнікаў урачыстасці музычна-забаўляльную праграму. Кожнае слова вядучых мерапрыемства было прасякнута пачуццём бязмежнай удзячнасці, павагі і падзякі да людзей «залатога ўзросту». У сваю чаргу запрошаныя падзяліліся гісторыямі свайго жыцця, з задавальненнем спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і прызналіся, што змаглі адпачыць душой і атрымалі зарад бадзёрасці.

Выказваем словы падзякі за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства:

30 верасня ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня пажылых людзей: святочнай канцэртнай праграме «Дарить добро от сердца к сердцу» у  аддзеле культуры і вольнага часу «Жодзішкаўскі Дом культуры» і ў святочным мерапрыемстве ў сектары культуры і вольнага часу «Залескі Дом культуры».

в Жодишках. Дарить добро от сердца к сердцу 2.jpg

в Залесье ко Дню пожилызх 1.jpg

в Залесье ко Дню пожилызх 2.jpg

Возраст осени 1.jpg

Возраст осени 2.jpg

Кацярына ВАРАНІШЧА, бібліятэкар філіяла «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб».



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу