:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

28 марта 2017 г.
Традыцыі: як малышы вясну гукалі (г.Сморгонь)

Няспешна і крыху сарамліва ступае па нашай зямлі вясна. Ва ўсе часы людзі чакалі яе, а ў пэўных рэгіёнах Беларусі існавалі абрады зазывання вясны.

Каб даведацца самой і пазнаёміць выхаванцаў сваёй групы з абрадам “Гукання вясны”, я паехала ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і быта, дзе прыняла ўдзел у рэканструкцыі свята. У яго аснову пакладзены этнаграфічны матэрыял традыцый беларусаў пэўных рэгіёнаў.  

Разам з дзяўчатамі і жанчынамі я пляла вянкі з барвінка, упрыгожваючы іх каляровымі стужкамі і журавінамі. Потым хадзіла ў доўгім танку-карагодзе і спявала песні-вяснянкі. Для спеваў дзяўчаты выбралі самае высокае месца на ўзвышшы, каб іх галасы рэхам разносіліся па наваколлі і ўзляталі ў паднябессе разам з жаўрукамі. Пасля ўсе ўдзельнікі сабраліся каля вялікага і гарачага вогнішча вадзіць карагоды і танцаваць народныя танцы. Тут я пазнаёмілася з цудоўнай жанчынай Надзеяй Касцяневіч, кіраўніком культурна-адукацыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і быта.

Надзея вучыла мяне танцаваць народныя танцы і расказала цікавыя падрабязнасці пра свята “Гуканне вясны”, а потым завяла на майстар-клас па вырабу жаўрукоў з цеста. Абавязковымі пунктамі у маёй вандроўцы было гушканне на драўляных арэлях, якія ўзлятаюць да самага сонца, і набыццё сувеніра – саламянай птушкі шчасця. Бо салома, як расказаў мне майстар, вельмі сонечны матэрыял з добрай энергетыкай. Вярнуўшыся з вандроўкі, усе набытыя веды я скарыстала, каб правясці падобнае свята са сваімі выхаванцамі ясляў-сада №8. Бацькі дзяцей прынеслі неабходнае для пляцення вялікага вянка.

Дзеці з задавальненнем спявалі карагодныя песні, танцавалі і гулялі ў народныя гульні. Але найбольш уражанняў яны атрымалі ад вырабу з цеста жавароначкаў. Цёплае, мяккае цеста так прыемна трымаць у руках, а тым больш рабіць з яго цікавых птушачак. Малыя ўважліва сачылі, каб усе птушачкі мелі вочкі з разынкаў або сушанай чарнаплоднай рабіны. Закончылася свята чаяваннем з сапраўднага самавара. Дзеткі смакавалі духмяныя булачкі-жавароначкі і пілі чабаровы чай. Так паступова малыя далучаюцца да сваёй спадчыны, якая з’яўляецца для нас усіх сапраўдным скарбам.

Эдзіта БРАНЦЭВІЧ, выхавальнік дашкольнай яслей-сад №8.

Фота аўтара. 

по материалам сайта:www.shliah.by



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты