У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў пятніцу вечарам успаміналі і ўшаноўвалі землякоў-юбіляраў, што зрабілі значны ўнёсак у культурную спадчыну краю.
Навуковыя супрацоўнікі апавядалі пра слынных і таленавітых музыкантаў, паэтаў, празаікаў, мастакоў. На імпрэзе прысутнічалі скульптар Уладзімір Церабун, мастак Анатоль Бяляўскі, паэт Ала Клемянок. Кожны з іх прадэманстраваў свае разнастайныя таленты. Уладзімір Церабун выканаў два творы на балалайцы, Ала Клемянок спявала, а сястра Анатоля Бяляўскага Вольга прачытала верш. Атмасферу ўзнёсласці і добразычлівасці стварылі музыканты раённага Цэнтра культуры і школы мастацтваў імя М. К. Агінскага.
по материалам сайта:www.shliah.by