:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

22 марта 2024 г.
Калі ласка ў Крэўскі замак

       Экскурсійнае абслугоўванне на тэрыторыі сектара гісторыі Крэўскага замка аднаўляецца з 20 сакавіка.

       «Мы працуем з серады па нядзелю ўключна, з 9.00 да 18.00 (перапынак на абед – з 13.00 да 14.00). Таму можна заказаць экскурсію і трапіць на тэрыторыю Крэўскага замка, – расказвае загадчык сектара гісторыі Крэўскага замка Піліп Караткоў. – Прапануем наведвальнікам два варыянты экскурсіі. Адзін – больш разгорнуты, разлічаны на 40 – 45 мінут, такую экскурсію звычайна заказваюць для вялікай групы. Для меншай – напрыклад, для сям’і, прапануем другі, больш скарочаны варыянт, да 30 мінут».

       Дарэчы, Піліп Дзмітрыевіч нядаўна заняў пасаду загадчыка  сектара. Родам ён з Гомельшчыны, з аграгарадка Новая Гута, скончыў факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Праходзіў тэрміновую службу ў вучэбным цэнтры Інстытута пагранічнай службы. «Калі я апынуўся на экскурсіі з групай вайскоўцаў у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі, пацікавіўся наконт вакансій. Аказалася, што патрабуецца спецыяліст, які б мог працаваць у Крэўскім замку. Так я вызначыўся з будучым месцам працы, – усміхаецца суразмоўца. – Пасля завяршэння службы, уладкаваўся сюды на работу. Гісторыя Крэўскага замка надзвычай багатая і прадаўжае раскрываць свае таямніцы, мне цікава паглыбляцца ў яе вывучэнне і дзяліцца ведамі з іншымі.

       Пакуль у планах наладжванне экскурсійнай дзейнасці, а бліжэйшае мерапрыемства, якое патрабуе большых высілкаў і падрыхтоўкі – гэта Ноч музеяў, якая адбудзецца ў Крэўскім замку ў маі».

 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты