:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

25 октября 2023 г.
Як стварыць шэдэўр з лазы? Пра гэта ведаюць народныя майстры Рэспублікі Беларусь Аляксандр і Людміла Мускія

       Раней лозапляценне лічылася заняткам мужчынскім. Многія з нас могуць пахваліцца, што маюць у гаспадарцы звычайны беларускі кошык, які сплёў некалі дзядуля (ці іншы прадстаўнік роду па мужчынскай лініі).

       Цягам апошніх дваццаці гадоў лозапляценнем сталі захапляцца пераважна жанчыны. Аматараў гэтага рамяства  ў Беларусі цяпер шмат, а вось тых, хто мае званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь», - адзінкі. У Гродзенскай вобласці – толькі Аляксандр і Людміла Мускія са Смаргоні.

       Лозапляценне – адно з самых старажытных рамёстваў, якое дайшло да нашых дзён, практычна не змяніўшыся. Самымі архаічнымі з захаваных плеценых рэчаў лічацца крэслы, якія былі знойдзены ў грабніцы егіпецкага фараона Тутанхамона (правіў Егіптам у 14 стагоддзі да нашай эры). Мэбляй, вырабленай з лазы і каранёў дрэў, карысталіся ў Старажытным Рыме. Воіны арміі Спартака з вінаграднай лазы рабілі лёгкія і трывалыя баявыя шчыты. Розныя плеценыя вырабы можна разгледзець на карцінах мастакоў эпохі Рэнесансу.

       На тэрыторыі Беларусі нашы продкі плялі з лазы розныя па форме і прызначэнні вырабы. Лазу выкарыстоўвалі пры ўзвядзенні жылля і гаспадарчых пабудоў, рабілі агароджы, кузавы павозак, дзіцячыя калыскі і цацкі, посуд… Некаторыя рэчы з лазы сталі гісторыяй, але не канулі ў Лету. Дзякуючы апантаным майстрам рамяство прадаўжае жыць і развівацца. 

https://www.shliah.by/news/obshhestvo/news35248.html



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты