:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

20 апреля 2023 г.
Памяць – на доўгае захаванне

       Набліжаецца 520-годдзе Смаргоні. Майстрыхі раённага Дома рамёстваў ужо дэманструюць цэлую лінейку сувеніраў для жыхароў і турыстаў нашага горада.

       Бадай, самы ўнікальны экспанат – сувенірны пояс, які саткала Ніна Кенько. «Мы не плануем ставіць на паток тканне гэтага пояса,  - заўважыла загадчыца Дома рамёстваў Вераніка Каваленка. – Пакуль гэта адзінкавы экзэмпляр, мы плануем  гэты сімвалічны пояс падарыць кіраўніцтву Смаргоні падчас святкавання юбілею горада. Хутчэй за ўсё ён будзе захоўвацца ў гісторыка-краязнаўчым музеі. А для гасцей і турыстаў мы прапануем абярэгавыя паясы (для мужчын, жанчын, дзяцей), але без юбілейнай пазнакі».

       Як вядома, Мядзведзь і Бараначніца – сімвалы Смаргоні.

       Менавіта ім удзяляюць асаблівую ўвагу залескія майстрыхі. Бараначніцу з саломкі ўвасобіла ў жыццё Наталля Логач, мядзведзяў у саламяных капелюшах – Ніна Кенька, а мядзведзяў-траўнікаў (напоўненых унутры мятай і мелісай) – Анастасія Бруянкова. Анастасія Васільеўна падрыхтавала і невялікія сувеніры – спілы з выявамі вядомых аб’ектаў Смаргоншчыны, а таксама сімваламі горада.

       І гэта яшчэ далёка не ўсё, чым залескія майстрыхі плануюць здзівіць смаргонцаў і гасцей горада падчас святкавання юбілею. Прыходзьце на свята – самі ўбачыце!



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты