:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

13 февраля 2023 г.
10 лютага - Міжнародны дзень парасона. Абарона ад ветру і сонца, радасць – для вачэй

       Парасон ратуе ад дажджу і ад спёкі, з’яўляецца прадметам моды, выкарыстоўваецца як падстрэшак у летніх кафэ і ў вулічным гандлі, а спецыяльнымі святлоадбівальнымі парасонамі карыстаюцца ў сваёй рабоце фатографы і кінематаграфісты. Яркія і прыгожыя парасоны – нярэдкія госці на фальклорных фестывалях і тэатральных падмостках.

        Гісторыя аксесуара

       Цяжка сказаць, дзе і калі з’явіўся першы парасон: Старажытныя Егіпет, Індыя, Кітай ці Асірыя… З даўніх часоў парасон быў паказчыкам статусу яго ўладальніка. Вядомыя старадаўнія выявы цароў і жрацоў, над якімі слугі трымаюць парасон – варыянт раскошнага баладхіна.

       Парасон у якасці абароны супраць дажджу першымі сталі выкарыстоўваць старажытныя кітайцы: рабілі папяровыя парасоны, прасякнутыя воскам або алеем. У шырокі ўжытак такія парасоны ўвайшлі ў часы імперыі Сун, прыкладна з XI стагоддзя н. э. У сярэднявечнай Еўропе воданепранікальныя парасоны не выкарыстоўваліся, бо лічылася, што дождж гэта «промысел Божы», ад яго не варта хавацца.

       Палатняныя парасоны з’явіліся ў Францыі ў XVII стагоддзі, пад назвай «парасоль», што азначае «супраць сонца». У 1715 годзе ў Парыжы была выраблена першая складаная канструкцыя, у якой спіцы – з кітовага вуса. У той перыяд парасон служыў для абароны ад сонца. Шоўк і аксаміт, тафта і карункі, паўлінавыя пёры і каштоўныя камяні (цэлы твор мастацтва!) упрыгожвалі парасоны арыстакратаў і багатых гандляроў той пары.

       Падарожнік Джон Хенвей ў 1772 годзе здзейсніў цэлую рэвалюцыю ў гісторыі парасона. Ён ужыў шчыльную тканіну ў якасці пакрыцця і стаў шпацыраваць з парасонам у Лондане пад праліўным дажджом. Парасон увайшоў у шырокае ўжыванне па ўсёй Еўропе з канца XVIII стагоддзя. Стаў любімым аксесуарам у жанчын і атрыбутам «джэнтльменскага» стылю. Цікавы факт: напрыканцы ХІХ стагоддзя Вялікабрытанія сутыкнулася з праблемай хуліганства, і тады спецыялісты распрацавалі цэлую сістэму самаабароны з ужываннем парасона. Вядома шмат выпадкаў, калі добрапрыстойныя лэдзі паспяхова абаранялі сябе ад хуліганаў. На працягу ХХ стагоддзя канструкцыя парасона шмат разоў удасканальвалася: ён стаў больш лёгкім і кампактным, з аўтаматычным механізмам адкрыцця.

       Трыумф майстрыхі 

       Эксклюзіўныя, вельмі прыгожыя парасоны можна ўбачыць ў Залескім Доме рамёстваў. Аказалася, гэты цуд творыць сваімі рукамі майстрыха Ніна Кенька. Тонкая, далікатная работа. Модніцам – на радасць, знатакам – для захаплення.

       «Плесці кручком аснову для парасона я пачала больш за дзесяць гадоў таму, - зазначае Ніна Уладзіміраўна. - Мы рыхтаваліся да ўдзелу ў фестывалі нацыянальных культур, стваралі сувеніры. І раптам мне прыйшла думка зрабіць унікальны парасон… Прызнацца, нам удалося здзівіць патрабавальную фестывальную публіку. І за столькі гадоў, мы ні разу не ў адной з майстрых на фестывалях не ўбачылі самаробных парасонаў».

       Калі хто думае, што Ніна Уладзіміраўна для сваіх работ выкарыстоўвае старыя асновы ад парасонаў, то памыляецца. Яна купляе новы парасон і нацягвае сваю «абарону» – усё павінна быць годным. 

       За гэты час яна зрабіла два дзясяткі такіх эксклюзіўных аксесуараў. Восем – заказаў Залескі музей-сядзіба М. К. Агінскага, адзін – сталічны фотасалон, яшчэ адзін – бабуля вырашыла зрабіць падарунак для маладой жонкі ўнука (вяселле адбылося ў ЗША). Дзве сястры з Ізраіля, якія гасцілі ў Залессі, таксама прыдбалі сабе па парасону (абараняцца ад гарачага ізраільскага сонца), Паехалі ў якасці падарункаў парасоны ад Ніны Кенька ў Германію, Англію, Расію… 

       Каб зрабіць адзін такі парасон, майстрыха траціць не менш за тыдзень (калі займацца толькі гэтай справай). Пасля таго, як аснова гатова, аздабляе край карункамі (іх трэба не менш за 5 метраў). Выкарыстоўвае для вязання акрылавыя ці баваўняныя ніткі – падыходзяць толькі тыя, якія не цягнуцца і падчас мыцця не дэфармуюцца. Аказваецца, аснову парасона можна зняць і памыць. У планах майстрыхі звязаць аснову для парасона з ільняных нітак. Тое, што гэта будзе чарговы трыумф майстрыхі – і сумнявацца не варта.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты