:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

03 октября 2022 г.
Людзі «залатога ўзросту» наведалі Жодзішкі

       Восень –  дзіўная пара, якую апявалі мастакі і паэты. Восень у разуменні творчых людзей - і прыгажосць, і сум адначасова. Залатая восень прыдатная для падарожжаў і цікавых вандровак. Менавіта ў гэты час хочацца любавацца прыродай, даведвацца пра нешта новае.

       У межах дванаццатай абласной дэкады «Залаты ўзрост» адбылося  музычна-гістарычнае падарожжа «Каштоўнасці побач». Актыўныя грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту на базе УТЦСАН «Цёплы дом» разам з метадыстам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны РЦК працягваюць знаёміцца  з роднай Смаргоншчынай, з яе гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

       Адно сумеснае падарожжа ўжо адбылося ў аграгарадок Жодзішкі. Але ж мястэчка настолькі багатае на гістарычныя помнікі, што было вырашана яшчэ раз туды з’ездзіць. На гэты раз падарожнікі наведалі ўнікальны аб’ект – вадзяны млын XVIII стагоддзя. Не  толькі паслухалі гісторыю пра яго, якую распавёў Уладзіслаў Цікота, але і паназіралі за самім працэсам работы. Убачылі, як «ажывае» млын, як пачынае біцца яго сэрца. Рух адрэстаўраванай турбіны, драўлянага кола, меладычны шум вады адразу пераносяць наведвальнікаў у мінулае – і паўстаюць вобразы людзей, якія раней жылі на гэтай зямлі, гадавалі дзяцей, малолі муку, спявалі песні, радаваліся і плакалі.

       Тут можна было ўбачыць  розныя прылады з ранейшага вясковага побыту, інструменты таленавітых ганчароў, сталяроў, кавалёў, а таксама кросны, самапрадкі. Ёсць і тканыя ды вышываныя посцілкі, ручнікі. Аповед Уладзіслава выклікаў самыя шчырыя эмоцыі ў наведвальнікаў.

       Пасля натхнёных вандроўнікаў чакала знаёмства са смаргонскімі найгрышамі. У сценах старадаўняга бровара (сядзіба «Квітнеючыя берагі») вельмі арганічна гучала музыка, пад якую спявалі і танцавалі нашы дзяды і прадзеды. Дзякуючы ўзорнаму фальклорнаму гурту «Нальшчаначка» і яго таленавітаму кіраўніку Кацярыне Дудзінскай, у вандроўнікаў нават з’явілася магчымасць прыняць удзел у майстар-класе па побытавых танцах. А гасцінасць і гарачы пасілак у выдатнай аграсядзібе толькі ўзмацнілі станоўчыя эмоцыі ўдзельнікаў экскурсіі.

 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты