:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

26 сентября 2022 г.
На імяніны да Міхала. У музеі-сядзібе ўрачыста адзначылі 257 гадавіну са дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага

       У Залессі ўрачыста адсвяткавалі 257 гадавіну са дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.  Імпрэза пачалася з экскурсіі па парку.

       Прысутныя віталі Ларысу Беледа-Альшанскую, якая жыве ў Маскве. Зусім нядаўна стала вядома, што бабуля Ларысы – дачка Амеліі, унучка Эммы, а значыць, праўнучка самога Міхала Клеафаса Агінскага! Гэта навіна стала нечаканай не толькі для супрацоўнікаў музея, але і для самой Ларысы Расціславаўны.

       На залескай сцэне выступілі артысты з Маладзечна – народны струнны ансамбль «Амелія» (Маладзечанскі дзяржаўны музкаледж імя М. К. Агінскага), салісты народнага маладзёжнага музычнага тэатра. У іх выкананніі прагучалі эпізоды з оперы Алега Залётнева «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт».

       Першая ў свеце опера пра падзеі з жыцця вядомага палітычнага дзеяча і кампазітара была напісана па замове Рыгора Сарокі, кіраўніка сімфанічнага аркестра каледжа імя М. К. Агінскага. Рыгор Сямёнавіч таксама прысутнічаў на свяце, на гэты раз – у якасці гледача. Пасля выступлення артыстаў падарыў музею-сядзібе, а таксама Ларысе Беледа-Альшанскай выданні, у стварэнні якіх прымаў непасрэдны ўдзел, - кнігу «Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі» і кнігу партытур.

       Завяршылі канцэртную праграму музыканты аркестра Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь – трыа «GLORIA» і салісты тэатра Андрэй Мацюшонак, Дар’я Гаражанка, Алена Золава, Наталля Мурзіна, Анастасія Дубоўская.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты