:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

13 сентября 2022 г.
У Крэве, на Юравай гары, пачалі ўсталёўваць вежу-дазорцу

       Яшчэ адзін турыстычны аб’ект - вежа-дазорца - неўзабаве з’явіцца побач з Крэўскім замкам, на Юравай гары.

       «Цяпер у Крэве ствараецца ўнікальны аб’ект для Беларусі. Усе працы выконваюцца, наколькі магчыма, з ужываннем традыцыйных матэрыялаў і інструментаў, каб гэта было максімальна прыбліжана да тых тэхнік, якія існавалі ў старажытнасці. Гэта не толькі турыстычная цікавостка, але і выразны прыклад, рэпрэзентацыя вежавай сігнальнай сістэмы Вялікага княства Літоўскага», - адзначыла дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна, якая на дабрачыннай аснове ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва праектам і каардынацыю дзеянняў яго ўдзельнікаў на ўсіх этапах.  

       Па словах Алены Бобінай, вежа будзе мець амаль 10-метровую вышыню, сцены з сасны, асобныя элементы, такія як дзверы, будуць выкананы з дуба, чатырохскатны дах будзе накрыты гонтай. Унутры пабудовы частка падлогі – са шкла, дзе будуць дэманстравацца рэшткі падмурка 14 стагоддзя, якія былі выяўлены археолагамі падчас папярэдніх раскопак. Драўляныя канструкцыі будуць штучна састараныя, таксама забяспечыцца ўстойлівасць драўніны да наступстваў прыроды і супрацьпажарная бяспека пабудовы. Каваныя элементы будуць зроблены па ўзору тых, што знойдзены падчас раскопак у Крэўскім замку. 

       Будзе добраўпарадкавана і тэрыторыя вакол вежы. З’явяцца прыступкі, прычым з двух бакоў: з аднаго – больш вертыкальныя, крутыя (для людзей фізічна загартаваных), з другога –  плаўныя, па якіх можна было б дабрацца да вежы людзям сталага ўзросту, а магчыма і з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

       Адначасова наверх на вежу зможа падняцца абмежаваная колькасць людзей – да 10 чалавек. Таму ёсць задумка зрабіць побач драўляны памост, дзе можна будзе перадыхнуць. Папрацуюць каля вежы і арбарысты, якія дапамогуць прывесці ў парадак багатую расліннасць.

       «Вежа мае быць сціплай, простай, аскетычнай, максімальна прыбліжанай да свайго часу. Дакладна ніхто не можа сказаць, як выглядалі падобныя аб'екты ў 14 стагоддзі, але наша кампетэнтная каманда ў цесным супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі прыкладае ўсе намаганні да таго, каб выканаць яе ў максімальна магчымай адпаведнасці часу.

       Мы верым, што новы аб’ект, размешчаны на самай высокай кропцы ў Крэве, будзе выклікаць вялікі інтарэс у турыстаў. З вежы адкрыюцца цудоўныя краявіды на гістарычны ландшафт і помнікі старажытнага Крэва», - зазначыла Алена Вячаславаўна.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты