:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

28 июля 2022 г.
Новыя знаходкі археолагаў у Крэўскім замку

        На Крэўскім замку, апрача рэстаўратараў, актыўна працуюць археолагі. Старажытны помнік архітэктуры прадаўжае здзіўляць знаходкамі. Нядаўна тут было знойдзена балістычнае ядро.

        Звонку паўднёвай сцяны мы знайшлі ядро (апрацаваны камень) дыяметрам 30 сантыметраў. Падобныя ядры ўжо знаходзілі на тэрыторыі Крэўскага замка ў 1985 годзе падчас яго даследавання экспедыцыяй Міхася Ткачова і Алега Трусава. Калі ў 1433 годзе князь Свідрыгайла штурмаваў замак, яго войскамі выкарыстоўваліся для абстрэлу балісты - зброя для кідання сферычных каменных снарадаў. Знойдзенае ядро сведчыць аб тым, што штурм замка адбываўся не толькі з боку галоўнай брамы і Княскай вежы, але і супрацьлеглай сцяны, - расказаў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

       Археалагічныя раскопкі ў сёлетнім сезоне вядуцца каля паўднёвай сцяны замка і ў Малой вежы, дзе падчас Першай сусветнай вайны знаходзіўся нямецкі бункер. Пасля рэстаўрацыі плануецца зрабіць у гэтай вежы экспазіцыю, прысвечаную Першай сусветнай вайне. 

       - Прыблізна насупраць галоўнай брамы размяшчалася малая. Важнай задачай было вызначыцца з месцам яе знаходжання і выглядам. Па выніках даследавання мы робім выснову, што другі нямецкі бункер быў прыбудаваны да аркі малой брамы. У яе праёме была зроблена агнявая пазіцыя. Паколькі сама брама знаходзілася высока, да яе вялі драўляныя масткі. Мы можам цяпер прапаноўваць праектантам як захаваць сам бункер, так і аднавіць арку, - зазначыў Алег Іванавіч.

       Дарэчы, у Малой вежы археолагамі раней былі знойдзены старажытныя прыступкі, а таксама самаробны жэтон кулямётчыка 3-га ландвернага палка, які ваяваў тут угады Першай сусветнай вайны. Знаходка апошняга тыдня – падмурак незразумелай канструкцыі ўздоўж сцяны замка са знешняга боку. Па словах навукоўцы, магчыма, гэта выбрукоўка для мосціка да малой брамы, які ішоў паралельна сцяне.

       - Археалагічных знаходак даволі багата, але сезон яшчэ не скончаны, даследаванні працягваюцца, - рэзюміраваў Алег Дзярновіч.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты