:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

06 июня 2022 г.
На свяце гумару «Крэўскія жарты» – «замежныя артысты» і парад крэўскіх драндулетаў

       Свята гумару, якое праходзіць у Крэве з 2018 года, зноў сабрала гледачоў каля Дома культуры. Распачалося свята з традыцыйнага рытуалу: старшыня Крэўскага сельсавета Віктар Дзятчык і начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва распілілі бервяно пілой «Цешчын язык» – і імпрэза пачалася! 

       Госці свята сустрэлі парад крэўскіх драндулетаў, віталі «замежных артыстаў, наведалі «кабінет пластычнай хірургіі», «Крэўскую пірожню», пагулялі ў «Казіно па-крэўску».  Дзеці таксама не засталіся ўбаку: для іх працавала гульнёвая пляцоўка.

      «У нашым Доме культуры даўно працуе тэатр мініяцюр «Вясёлы калейдаскоп», - зазначае рэжысёр Крэўскага ДК Алена Міхалькевіч. – А вось ідэя правесці свята гумару нам падказалі калегі.Спачатку мы хваляваліся, вагаліся, але ж як кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць. Кожны год мы прыдумваем нешта новае, а рэквізіт збіраем па ўсім Крэве.

       Сёння ладзіць свята нам дапамагаюць калегі з Амшмянскага раёна і Жодзішкаўскага ДК – калектыў «Вечарынка».

       Пастаянная ўдзельніца імпрэзы Анастасія Маршалак дадому панесла мяшочак са смехам. «На свяце гумару ў Крэве пастаянна раздаюць такія падарункі. Існуе павер’е, хто будзе мець такі мяшочак, той будзе год смяяцца», - усміхнулася Анастасія.

       Дык вось, аказваецца, чаго жыхары Крэва, навакольных вёсак і нават Смаргоні спяшаюцца сюды на свята: не толькі за добрым настроем на дзень, але і на цэлы год!



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты