:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

25 апреля 2022 г.
Гістарычная вандроўка па роднай Смаргоншчыне

       18 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў. З гэтай нагоды актыўныя людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту на базе УТЦСАН «Цёплы дом» адправіліся ў гістарычную вандроўку па роднай Смаргоншчыне, наведалі аграгарадок Жодзішкі. 

       Жодзішкаўская зямля багатая на гісторыка-культурныя каштоўнасці. Толькі ў самім аграгарадку знаходзяцца 4 помнікі архітэктуры, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Да таго ж, жодзішкаўскай святыні, касцёлу Прасвятой Троіцы, сёлета спаўняецца 410 год. 

       Падарожнікі з вялікай цікавасцю ў сценах старажытнай святыні слухалі пра шматвяковую гісторыю храма і жодзішкаўскага краю. Любаваліся роспісамі Пётра Сергіевіча, зробленымі ў касцёле ў 1937 годзе. Далей вандроўнікаў чакала экскурсія ад краязнаўца, гісторыка, паэта, барда Алега Мізулы. Наведалі помнік архітэктуры ў стылі барока. Гісторыя былога езуіцкага калегіума, якую апавядаў краязнаўца, пад шум дажджу гучала загадкава і захапляльна. Падарожнікі нават змаглі трапіць у падвальнае памяшканне, са сцен якога, здавалася, (дыхае) гісторыя.

       Тры гадзіны праляцелі як адно імгненне. Напрыканцы ўдзельнікаў экскурсіі чакаў гарачы пасілак у аграэкасядзібе «Вялес» і невялікі канцэрт ад гаспадара.

       Усе вандроўнікі былі аднадушныя ў меркаванні: патрэбна ведаць гісторыю свайго краю, а такія падарожжы, знаёмствы з цікавымі людзьмі, месцамі, гістарычнымі помнікамі вельмі важныя і неабходныя, бо тыя сляды, па якіх прайшліся вандроўнікі, вядуць у мінулае, якое ўжо ніколі не вернецца, але назаўсёды застанецца ў нашай свядомасці, а значыць, будзе ўплываць на будучае.

       Наталля Чудакоўская, метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны РЦК.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты