:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

19 апреля 2022 г.
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. Касцёл Прасвятой Троіцы у Жодзішках

       Кальвінскі збор, шпіталь, шавецкая фабрыка, гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь – усё гэта касцёл Прасвятой Троіцы ў аграгарадку Жодзішкі. Сёлета помнік архітэктуры эпохі Рэнесансу адзначае юбілей – 410-годдзе.

       Лічыцца, што ў 1600 – 1612 гадах уладальнікі Жодзішак, прыхільнікі рэфармацыі, магнаты Кішкі пабудавалі ў мястэчку кальвінскі збор. Будынак быў мураваны, аскетычнай архітэктуры, з чатырохграннай вежай на галоўным фасадзе. Храм не меў алтарнай апсіды, архітэктурны дэкор звонку і ўнутры адсутнічаў, што тыпова для пратэстанцкіх культавых будынкаў.

        У 1820-я гады пратэстанцкі храм быў перабудаваны ў каталіцкі касцёл. Падчас рэканструкцыі была зменена арыентацыя храма алтаром на захад, да Рыма. Ранейшы падвежавы ўваходны аб’ём быў зроблены алтаром цяперашняга касцёла.

       Не абмінула святыню савецка-польская вайна. У 1920 годзе ўнутранае і знешняе аздабленне касцёла было пашкоджана польскім войскам. У пасляваенны час мясцовыя жыхары пачалі аднаўленне храма. Дзякуючы намаганням і ахвяраванням парафіянаў касцёл быў выратаваны ад канчатковага разбурэння: накрыты металічным дахам, звязаны металічнымі штабамі і забяспечаны касцельным убраннем. У 1937 годзе мастак Пётра Сергіевіч распісаў храм фрэскамі. Прататыпамі ўвасобленых фігур святых паслужылі мясцовыя жыхары.

       На працягу ХХ стагоддзя значных перабудоў храма не адбывалася. У савецкі час дзвярны праём галоўнага ўвахода быў аформлены руставаным парталам. Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл быў зачынены, але ў 1986 годзе вернікі змаглі вярнуць святыню.

       Сёння храм у Жодзішках цалкам адноўлены. Помнік архітэктуры Рэнесансу, былы кальвінскі збор, а цяпер касцёл Прасвятой Троіцы, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Тут, на беразе Віліі, узвышаецца няскораная лёсам святыня, дзверы якой заўжды адчынены для ўсіх, хто шукае Бога.

       Гісторыка-культурная спадчына Смаргонскага раёна адлюстроўвае жыццё насельніцтва раёна розных эпох ад глыбокай старажытнасці да нашага часу. Смаргоншчына валодае значным гістарычным і культурным патэнцыялам. 

       У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь па Смаргонскім раёне ўключаны 37 нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, сярод якіх 21 помнік архітэктуры, 13 помнікаў археалогіі і 3 помнікі гісторыі.

       Аўтар артыкула – навуковы супрацоўнік Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Таццяна Мацкевіч.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты