:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

22 ноября 2021 г.
Археолагі падчас раскопак у Крэве, на Юравай гары, знайшлі мураваны падмурак

       У лістападзе на Юравай гары ў Крэве працавалі археолагі са сталіцы. Кіраваў раскопкамі кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч. Алег Іванавіч даследуе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і Балтыйскага рэгіёну 13 – 17 стагоддзяў.

       Вось што ён расказаў нашай газеце: «Крэўскі замак пабудаваны прыкладна ў 20-30 гадах XIV стагоддзя. Для яго будаўніцтва выбралі адмысловае, нізкае, месца, куды цяжка падвесці сценабітную збою. У 2012 годзе, падчас археалагічных раскопак у Крэве, на Юравай гары, мы натрапілі на каменныя канструкцыі. У гэтым сезоне паднялі тут зямны пласт і выявілі мураваны падмурак пад нейкую драўляную канструкцыю. У нас з’явілася думка, што на Юравай гары мог знаходзіцца сігнальны пост (дазорная вежа), з якога можна было сузіраць Крэва як на далоні».

       Што падштурхнула навукоўцаў да гэтай думкі? Найперш тое, што ў нямецкіх хроніках ёсць упамінанне, калі аддзелы Нямецкага ордэна выпраўляліся ў рэйды на Літву, то сутыкалася з сістэмай, з дапамогай якой ад гары да гары, ад гарадзішча да гарадзішча перадавалася інфармацыя агнём (паходняй).

       «Напэўна, нейкая сігнальная сістэма існавала і ў Крэве. Мы не ведаем, якая, але можам дапусціць, што падобная да той, што апісваецца ў нямецкіх хроніках. І хутчэй за ўсё, знаходзілася яна на Юравай гары – у геаграфічна-геалагічным пункце, які дамінуе над наваколлем Крэўскага замка», - падвёў рысу пад размовай Алег Дзярновіч. Алег Іванавіч таксама прапанаваў для азнаямлення малюнкі Язэпа Драздовіча, якія могуць быць цікавымі для чытачоў.

       Выгляд Юравай гары з Крэўскага замка. Малюнак Язэпа Драздовіча. 1929 год. На думку Язэпа Драздовіча, вежы такога тыпу маглі выглядаць наступным чынам. Язэп Драздовіч. Сігнальная вежа «Веджа». Тып гістарычнай беларускай будоўлі. 1920 год.

       Дарэчы, існуе верагоднасць, што вежа можа з’явіцца на Юравай гары. Прынамсі, ёсць зацікаўленыя людзі, якія гэта пытанне пачалі вырашаць.

 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты