:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

16 августа 2021 г.
Фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва” 14 жніўня
Аматары гістарычных вандровак і  дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рыцарскіх паядынкаў і сярэднявечных танцаў 14 жніўня сабраліся на фэсце “Кераміка Крэва”.

Фестываль распачаўся  тэатралізаванай праграмай “Крэўскі летапіс”. Пасля чаго публіцы былі прадстаўлены майстры-керамісты – удзельнікі фестывалю.   

Фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва” – прыступка ў справе адраджэння багатай гістарычнай спадчыны крэўскай зямлі і гісторыі. Крэўскі замак – на новай прыступцы развіцця. А традыцыйнае свята керамістаў, якое ладзіцца тут, гаворыць пра тое, што керамічнае мастацтва будзе і далей развівацца.  Гэту думку выказала падчас адкрыцця начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва.

Акунуцца ў атмасферу Сярэднявечча дапамог гістарычны клуб “Вількамір”. Рыцарскія турніры для публікі – шоў экзатычнае і захапляльнае. Дзяніс (клубнае імя –Манівід) зазначае: “З радасцю мы ўдзельнічаем у такіх святах. Нядаўна былі ў Мсціслаўі. Сёння – у Крэве. Для мяне, студэнта гістарычнага факультэта БДУ, Крэва – месца знакавае, бо тут была падпісана Крэўская ўнія – падзея важная для беларусаў і палякаў”.

Разам з прыгожымі прадстаўніцамі мінскага клуба сярэднявекавых танцаў “Chorus Tempora”  усе жадаючыя  маглі паўдзельнічаць у майстар-класе па сярэднявечных танцах. Дзяўчаты прызналіся, што ў Крэве на фестывалі яны ўпершыню, падобныя імпрэзы яны любяць за настрой, за незвычайную атмасферу.  

Падчас тэатралізаванага прадстаўлення “Падпісанне Крэўскай уніі” прысутныя сталі “сведкамі” вядомай гістарычнай падзеі, якая адбылася ў 1385 годзе.

Падчас фестывалю сваю канцэртную праграму прапанаваў народны ансамбль народнай музыкі “Хутарок” (Смаргонскі раённы цэнтр культуры). Вечарам перад публікай выступілі салісты Белдзяржфілармоніі і народны струнны ансамбль “Кантрасты” (Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў).

Фестываль-кірмаш дазволіў яшчэ раз  дакрануцца да багатага гістарычнага мінулага гэтай старажытнай зямлі.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты