Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбылася традыцыйная працэдура ўзнарагоджання самых таленавітых вучняў Смаргоншчыны, якія паказалі высокія вынікі ў інтэлектуальнай, творчай і спартыўнай дзейнасці, сталі пераможцамі розных этапаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, лаўрэатамі і дыпламантамі творчых конкурсаў, канферэнцый у 2014-2015 гг.
У сузор’і таленавітых і дыпламаваных дзесяць вучняў Смаргоншчыны: Сяргей Дзегалевіч (СШ №3), Даніла Маісеенкаў (СШ №7), Анастасія Хрыстафорава (СШ №5), Паліна Друінская (гімназія), Дзіяна Дудойць (СШ №5), Елізавета Скробат (СШ №7), Марыя Мікіціна (Залеская СШ), Сяргей Смолік (Крэўская СШ), Кацярына Шыманоўская (гімназія), Вікторыя Янцэвіч (СШ №1).
По материалам сайта shliah.by