:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

23 октября 2020 г.
Дзе і як зрабіць экспрэс-тэст

Спецыялісты раяць рабіць экспрэс-тэст на каранавірус у тым выпадку, калі ў вас абгрунтаванае падазрэнне, што вы інфіцыраваны.

Экспрэс-тэсты дазваляюць вызначыць фазу хваробы. Наяўнасць у крыві імунаглабулінаў класа М сведчыць аб актыўным інфекцыйным працэсе, што значыць - у чалавека каранавірус. Прысутнсць імунаглабулінаў класа G азначае, што пацыент ужо сустракаўся з вірусам і мае да яго імунітэт. Калі ў крыві ёсць і тыя, і другія (імунаглабуліны М і G), азначае, што чалавек ідзе на папраўку.

У Смаргонскім раёне экспрэс-тэсціраванне можна зрабіць на платнай аснове. Для гэтага неабходна звярнуцца ў кабінет №33 раённай паліклінікі, дзе вас запішуць і назначаць дату. Асаблівай чаргі няма, таму звычайна ўсе жадаючыя, а іх бывае 5 - 8 чалавек, праз дзень-два могуць здаць кроў на выяўленне вірусу. Таксама можна запісацца, патэлефанаваўшы па нумары 4-84-29.

Аплаціць паслугу можна альбо ў касе філіяла банка, што ў мікрараёне Карані, або ў бухгалтэрыі цэнтральнай раённай бальніцы. Кошт – 18 рублёў 97 капеек.

Забор крыві робіцца ў памяшканні старой лабараторыі на тэрыторыі ЦРБ з 8.00 да 11.00. Даведацца пра вынікі можна на наступны дзень. Калі тэст станоўчы, неабходна выклікаць на дом урача.

Ала КЛЕМЯНОК.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты