:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

25 июня 2020 г.
Азі Ахад аглы Асланаў: легендарны герой-камандзір

Азі Ахад аглы Асланаў: легендарны герой-камандзір

Маё пакаленне вайны не бачыла, але яна жыве ў нашых сэрцах. Чаму? Магчыма таму, што звесткі пра вайну мы чэрпалі не толькі з кніг і кінафільмаў, але і з аповедаў тых, хто яе прайшоў. Гэта былі розныя людзі, але ў іх сэрцах, душах, вачах жыла вайна.

Каб гэта адчуванне перажытага, якое перадалі нашаму пакаленню ўдзельнікі вайны, знайшло водгук у сэрцах падрастаючага пакалення ў СШ№5 вядзецца навукова-даследчая краязнаўчая дзейнасць сярод вучняў старэйшых класаў, якая садзейнічае павышэнню ведаў і эрудыцыі, развіццю абстрактнага мыслення (умення аналізаваць, параўноўваць, камбініраваць, кампіляваць, абагульняць, рабіць высновы), фарміраванню ўласнага самаразумення і светапогляду вучняў.

Вучаніца IX «В» класа Ганна Тамашэўская прымае актыўны ўдзел у навукова-даследчай краязнаўчай працы. На яе рахунку - дыплом ІІ ступені “Раённай гісторыка-краязнаўчай канферэнцыіі: гісторыя і сучаснанасць”, дыплом ІІ ступені ХІІІ раённай канферэнцыі (конкурса) даследчых работ па вучэбных прадметах “Гісторыя. Грамадазнаўства”, выхад у фінал VIІ адкрытай абласной навукова-практычнай канферэнцыіі “Край Гарадзенскі”, які адбудзецца восенню 2020 года.

Апошняя навукова-даследчая праца Ганны – “Жалезнай волі камандзір Азі Ахад аглы Асланаў і Смаргонь”. Дзяўчынка вывучала жыццёвы і баявы шлях Азі Ахад аглы Асланава, аднаго з камандзіраў, пад кіраўніцтвам якога адбывалося вызваленне Смаргоні ад фашысцкіх захопнікаў. У гонар Асланава названа адна з вуліц нашага горада.

Падчас даследавання было ўстаноўлена, што Азі Ахад аглы Асланаў быў камандзірам 35-й  гвардзейскай танкавай брыгады 3-га гвардзейскага Сталінградскага механізаванага корпусу, якая на досвітку 4 ліпеня 1944 года пад моцным артылерыйскім і мінамётным агнём ворага фарсіравалі раку Вілію і ў 9 гадзін 30 хвілін штурмавалі Смаргонь.

Тут Азі Асланаў праявіў сябе як выдатны тактык і стратэг, які прымаў неардынарныя рашэнні ў экстрэмальных сітуацыях. Каб увесці праціўніка ў зман адносна напрамку галоўнага ўдару брыгады, ён накіраваў у абход горада злева танкавы ўзвод і роту аўтаматчыкаў, а сам павёў наступленне трыма танкамі ў цэнтры. Смелым манеўрам танкі Асланава прарваліся ў горад. Услед за танкістамі ў горад уварваліся гвардзейцы-аўтаматчыкі і партызаны. А 15 гадзіне 4 ліпеня горад Смаргонь быў поўнасцю вызвалены. 8 ліпеня 1944 года – уся тэрыторыя Смаргонскага раёна.

У памяць пра савецкіх салдат, танкістаў, якія вызвалялі Смаргонь у ліпеньскія дні 1944-га года, ля самага маста праз Вілію, на развілцы Свір – Вілейка, 18 ліпеня 1976 года ўзведзены мемарыяльны комплекс “Пераправа”. А ў 1989 годзе побач з абеліскам быў усталяваны на пастамент танк ІС-3, знойдзены на тэрыторыі былой вайсковай часці ў вёсцы Бялкоўшчына.

Савецкі ўрад высока ацаніў заслугі Азі Ахад аглы Асланава, удастоіўшы яго звання Двойчы Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”. Акрамя гэтага, Азі Асланаў узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 2-ой ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага,  двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі “За адвагу”, “За абарону Сталінграда”, “За абарону Каўказа”, пасмяротна – ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.

Імя Азі Асланава ўнесена ў спіс ганаровых грамадзян горада Смаргоні. Каля СШ №2 высаджана каштанавая алея ў гонар Азі Асланава.

22 студзеня 2020 года споўнілася 110 год з дня нараджэння Двойчы Героя Савецкага Саюза Азі Ахад аглы Асланана. Вучаніцы Х класа нашай установы адукацыі Елізавета Завацкая, Валерыя Крапіўніцкая і Анастасіяй Харужык да Дня святкавання 75-годдзя Перамогі стварылі серыю малюнкаў “Галерэя памяці Азі Ахад аглы Асланава”, якія былі выкарыстаны ў даследчай працы.

Ганна ІВАНОВА,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства СШ №5.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты