:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

29 июля 2019 г.
У Сіньках частавалі аўтарскімі стравамі з бульбы

Свята жывата. Дакладней, “Свята беларускіх гаспадынь” арганізавалі ў Сіньках 28 ліпеня. Імправізацыя на тэму “Бульба”. Сталы ламаліся ад смачэчы. Мясцовыя кухаркі пастараліся на славу.

“Трэці год запар мы праводзім наша брэндавае свята гаспадынь, - удакладняе мастацкі кіраўнік Сінькоўскага Дома культуры Святлана Бабенка. – Запрашаем да сябе гаспадынь з Сінькоў і навакольных вёсак. Зазначу, што гэта не конкурс, а шчырая сустрэча падчас якой жанчыны падзеляцца сваім кухарскім вопытам. А мы іх будзем ушаноўваць.

Сёння падрыхтавана 9 святочных сталоў, ад кожнага – будзе прадстаўлена адна страва. На гэты раз у якасці асноўнага інгрыдыенту мы абралі бульбу”.

Вядомы факт: менавіта 28 ліпеня 1586 года сэр Томас Гэрыят правёз у Вялікабрытанію і Ірландыю першыя клубні бульбы. Адтуль яны распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе. І ў Сіньках гэту культуру любяць, пільна даглядаюць, таму збіраюць добры ўраджай і гатуюць з яе проста неверагодныя стравы. Я таксама няблага гатую, але мясцовыя гаспадыні, прызнаюся, заткнулі мяне за пояс. “Бульбяныя мухаморы”, “Бульбяныя лапці”, торт “Суцькаўская казка”, ”Бульбяная свіння”, “Бульбяная кішка”… - усе стравы ўнікальныя, аўтарскія. Пасля іх прадстаўлення кожнай гаспадыні дырэктар КСУП “Сінькі” Віктар Дунай ўручыў сертыфікат на 40 кілаграм збожжа ўраджаю-2019. Торты – дадатковы салодкі бонус да галоўнага прыза. А пасля - кожны стол прадставіў па два творчыя нумары.

Стараліся і мясцовыя кульработнікі. Спявалі, паказвалі тэатралізаваныя мініацюры,  праводзілі конкурсы, частавалі прысутных дранікамі. Салісты народнай эстраднай студыі “Міраж” з раённага цэнтра культуры падарылі свае вакальныя нумары. Свята атрымалася надзвычай шчырым і вельмі смачным.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара. 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
ЛЕТО-2024
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты