:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

16 февраля 2016 г.
У Гродне прайшла выніковая калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама

13 лютага 2016 г. у Гродне прайшла выніковая калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама

“Усе паказчыкі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011 – 2016 гады выкананы, – адзначыў першы намеснік начальніка ўпраўлення Аляксандр Вярсоцкі. - Аднак гэта не нагода для заспакаення – галіна павінна развівацца і ісці наперад. Нам ёсць да чаго імкнуцца".

- У вобласці прайшло шмат знакавых, цікавых мерапрыемстваў, сярод якіх імпрэзы, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, - адзначыў Аляксандр Вярсоцкі. – На высокім арганізацыйным узроўні прайшлі мерапрыемствы ў межах Дня беларускага пісьменства. Годна праведзены і тыя, што былі прысвечаны Году моладзі.

Пра вынікі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі распавёў намеснік начальніка – начальнік упраўлення па ўзаемадзеянню са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцей Вячаслаў Апановіч.

– Дзейнасць дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі скіравана на аб’ектыўнае, усебаковае інфармаванне насельніцтва аб падзеях, што адбываюцца ў краіне, вобласці і раёнах, – адзначыў Вячаслаў Аляксандравiч. – Прыярытэтнымі напрамкамі з’яўляюцца асвятленне дзейнасці Прэзідэнта і Урада Рэспублікі Беларусь, работы мясцовых органаў улады, пытанняў дзяржаўнай унутранай і знешняй палітыкі.

Па выніках мінулага года доля ўласных прыбыткаў у агульнай суме расходаў на выпуск газет (абласной і 17 раённых) склала 97,7 працэнта.

Адной са значных падзей у дзейнасці электронных СМІ вобласці стала адкрыццё рэгіянальнага тэлеканала “Беларусь 4 Гродна”. Сёння ён даступны 85 працэнтам насельніцтва Гродзеншчыны праз інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA і аператараў кабельнага тэлебачання.

Вялікая ўвага ў дзейнасці СМІ надаецца інтэрнэт-рэсурсам. Сёння, калі немалая частка насельніцтва аддае перавагу інтэрнэту, матэрыялы газет павінны быць прадстаўлены не толькі на сайтах выданняў, але і ў сацыяльных сетках.

Шмат увагі інтэрнэт-прасторы надавалася падчас калегіі і ў сувязі з ідэалагічнай работай. Як асабліва звярнуў увагу намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, сайты многіх устаноў і прадпрыемстваў можна лічыць недастаткова iнфармацыйнымi.

– Сёння ў калектывах праходзіць шмат цікавых мерапрыемстваў, акцый, ініцыятыў. Ёсць добрыя напрацоўкі па рабоце, і нам ёсць пра што расказаць, але мы гэтага не робім, – адзначыў Віктар Андрэевіч. – Калі пра гэта не расказваць, лічы, нічога не зроблена.

У Год культуры, як і заўсёды, вялікая праца і адказнасць на ідэалагічных работніках, а таксама тых, хто працуе з моладзю. Ідэолаг павінен як ніхто добра ведаць, чым жыве калектыў, якія пытанні ці праблемы ўзнікаюць у супрацоўнікаў, і дапамагаць аператыўна іх вырашаць. Новыя формы, новыя падыходы, максімальны ахоп працаўнікоў і навучэнцаў. Гэта тычыцца, як падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама, і мерапрыемстваў у галіне культуры, і выхавання падрастаючага пакалення, і ўвогуле працы з насельніцтвам.

Таксама Віктар Лісковіч нагадаў, што хутка пачнецца працоўны семестр. Задача, якая стаіць перад усімі без выключэння раёнамі, – нават у сённяшніх няпростых эканамічных умовах знайсці варыянты для працаўладкавання моладзі на летні перыяд. Тут важна шырэй паглядзець на спектр магчымых работ і вакансій.

– Малады чалавек павінен вучыцца працаваць у калектыве. Той, хто не прывык працаваць з маладога, у 30 не стане добрым работнікам, – упэўнены намеснік старшыні аблвыканкама.

Шмат цікавых ідэй і напрацовак у галіне ідэалагічнай і выхаваўчай работы было прадстаўлена на выставе ў фае Гродзенскага каледжа мастацтваў.

Удзельнікі абласной калегіі ахвотна знаёміліся з вопытам суседніх раёнаў. З цікавасцю наведалі выставу і ганаровыя госці калегіі – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алена Бераснева, галоўны саветнік аналітычнага ўпраўлення інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Чарнабай, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама.

На калегіі прысутнічаў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, які звярнуў увагу на добрыя вынікі Гродзеншчыны ў галіне культуры.

– Гродзенская вобласць займае адно з першых месцаў і заўсёды ўваходзіць у тройку лідэраў па такіх паказчыках, як колькасць тэатральных паказаў і гледачоў, якія іх наведалі. Калі ў мінулым годзе па ўсёй краіне назіралася скарачэнне гэтага паказчыка, Гродзеншчына прадставіла добрыя вынікі, дадаўшы больш як 80 тэатральных паказаў і амаль 5,5 тысячы гледачоў.

Вопыт вобласці ў гэтым кірунку, лічыць міністр, варты быць распаўсюджаным у краіне. Узняўшыся на адну вышыню, культура павінна рухацца далей.

Завяршылася выніковая калегія на ўрачыстай ноце. Галоўным упраўленнем былі падведзены вынікі конкурсу на лепшыя ўстановы культуры. Сярод музеяў перамогу адзначаў Лідскі гісторыка-мастацкі музей. Сярод дзіцячых школ мастацтваў – Свіслацкая. Лідскі музыкальны каледж названы лепшай абласной установай. Віншаванні прымалі і супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама, якія сталі лепшымі сярод калег.

Міністр культуры таксама ўручыў ганаровыя граматы міністэрства Віктару Лісковічу і Аляксандру Вярсоцкаму. Падзякі міністра ўдастоены мастак Сяргей Асапрылка. Узнагароды таксама атрымалі лепшыя прадстаўнікі культуры, ідэалагічныя работнікі вобласці.

Па матэрыялах сайта Гродзенская праўда



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты