:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

12 декабря 2018 г.
10 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад - сярэдняя школа” адбылося свята “Запалім агеньчыкі на ёлцы разам”, якое было прысвечана старту акцыі “Нашы дзеці”. Аб будучым мерапрыемстве ведалі ўсе і рыхтаваліся загадзя. Ужо ўпрыгожаны кабінеты і калідоры. Аб зіме напамінаюць выцінанкі на вокнах. Упершыню аформлена фотазона.

Права запаліць агеньчыкі было дадзена нашым 6 алімпіяднікам, якія паказалі рэзультатыўны вынік па прадметах на II этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Выхаванцы сада і вучні школы на елачкі павешалі цацкі і ўпрыгожванні. Казка ажыла! Але ў руках дзяцей было яшчэ шмат цацак і канцэлярскіх тавараў – так яны падрыхтаваліся да дабрачыннай акцыі. Першымі паказалі прыклад старшыня Крэўскага сельвыканкама Дзятчык Віктар Мікалаевіч і дырэктар установы Капыш Таццяна Францаўна. Куфар пачаў хутка напаўняцца.

Акцыя будзе працягвацца. Па рашэнню Савета ўстановы падарункі будуць размеркаваны для дзяцей у прытулак, дзецям-інвалідам і пажылым людзям, якія знаходзяцца ў Крэўскай бальніцы сястрынскага догляду.  Запрашаем да ўдзелу!

DSC00195.JPG

DSC00181.JPG

DSC00197.JPG

DSC00202.JPG

20181205_111308.jpg

Т.С. ВАРЫЦКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты