:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

12 ноября 2018 г.
11 лістапада ў крыпту храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія пасадзейнічалі выратаванню нашай Айчыны, адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня заканчэння Першай сусветнай вайны.

У Крыпту храма будуць закладзены капсулы з зямлёю з пахаванняў воінаў, якія загінулі падчас абароны Смаргоні - адзінага горада на фронце ад Балтыйскага да Чорнага мора, за які 810 дзён змагалася руская армія.

Напярэдадні, 10 лістапада, наш горад наведалі прадстаўнікі сталіцы. Яны пабывалі на мемарыяльным комплексе па лініі супрацьстаяння рускага і нямецкага войскаў, наведалі службу ў Спаса-Прэабражэнскім храме, дзе была асвечана зямля з воінскіх пахаванняў і ў гэты ж дзень капсула з ёю перададзена для дастаўкі ў мінскі храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія пасадзейнічалі выратаванню нашай Айчыны.

1.jpg

Каля ўвахода на мемарыяльны комплекс экскурсавод распавядае пра баявыя дзеянні пад Смаргонню падчас Першай сусветнай вайны.

2.jpg

Каля схемы баявых дзеянняў.

3.jpg

З экскурсантамі размаўляе адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу, ураджэнец Смаргоні, скульптар Уладзімір ЦЕРАБУН.

4.jpg

Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО раіць турыстам наведаць яшчэ і "Залатую горку".

5.jpg

Звон абуджае наваколле.

6.jpg

З кветкамі да манумента, каб аддаць даніну памяці рускім воінам, якія загінулі ў баях за Айчыну.

7.jpg

На пярэднім плане доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль ШАРКОЎ, які жыве ў Мінску і з'яўляецца адным з аўтараў кнігі "Апошні прытулак салдата".

8.jpg

Аб далёкім мінулым гутараць намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО, прафесар Анатоль ШАРКОЎ, былы старшыня раённага выканаўчага камітэта, аматар гісторыі Анатоль ЯНЕЦ і дырэктар ДРАЦ "Лясная паляна" Анатоль ХОМБАК.

9.jpg

Настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма айцец Анатоль  праводзіць службу па супакаенні душ рускіх воінаў, якія загінулі ў баях з кайзераўскімі захопнікамі.

10.jpg

З чашы перасыпаюць у капсулу асвечаную зямлю з мясцін пахаванняў рускіх воінаў.

11.jpg

Яшчэ пару лыжак, і капсула запоўнена.

12.jpg

Айцец Анатоль закручвае металічную накрыўку.

13.jpg

Капсулу з асвечанай зямлёю прымае прафесар Анатоль ШАРКОЎ, каб даставіць яе ў Мінск на захаванне ў храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія пасадзейнічалі выратаванню нашай Айчыны.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты