:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

20 марта 2018 г.
У кожнага з нас ёсць свая малая радзіма - той куточак, дзе мы нарадзіліся, дзе жывуць нашы бацькі і сябры, дзе знаходзіцца наш родны дом. Для кагосьці малая радзіма – родная вёсачка, родны горад. Для кагосьці - вуліца або ўтульны дворык з арэлямі. Для кагосьці – непаўторны куточак прыроды. Словам, малая радзіма ў кожнага свая!
Smorgon' vystavka shkola 7_2.jpg

Вучні сярэдняй школы № 7 г. Смаргоні наведалі выставу “Смаргонь кірмашовая”, арганізаваную Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеем. Выстава дазволіла зазірнуць у мінулае нашай маленькай радзімы.

Падчас выставы мы ўбачылі разнастайны гліняны посуд, пазнаёміліся са спосабамі яго вырабу; прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі, каб мяць лён, прасаваць адзенне (не толькі жалезнымі прасамі на вуглях), шыць абутак са скуры;  прыгожа аздобленыя саматканыя вырабы: ручнікі, посцілкі – і зразумелі, колькі сіл, намаганняў, натхнення і творчасці патрабавала праца над імі.

Экскурсавод падрабязна пазнаёміла нас са спосабамі прыгатавання абваранак, якімі славілася смаргонская зямля. Абваранкі ад слова абварыць.

А вось самай яркай падзеяй кірмашу стала сустрэча са  скамарохам і мядзведзем. Скамарох цікава і падрабязна паведаміў наведвальнікам пра метады дрэсіроўкі мядзведзяў. Аказваецца, мядзведзіцы дрэсіроўцы не паддаюцца, а толькі мядзведзі, якім павінна быць да шасці месяцаў – не больш. Мішка паказаў, як вучні ідуць у школу і як радасна вяртаюцца з яе, як дзяўчаты прыхарошваюцца перад люстэркам…

Выстава “Смаргонь кірмашовая” закончылася частаваннем абваранкамі. Мы яшчэ раз дакрануліся да мінулага, бо, як запэўніў Уладзімір Караткевіч, “без мінулага –няма будучыні”.

Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, павінен любіць свой родны куточак, сваю малую радзіму, як часцінку нашай Бацькаўшчыны.

"Любіць сваю Радзіму - значыць ведаць яе", - сказаў В.Р.Бялінскі.

Smorgon' vystavka shkola 7_1.jpg 

Smorgon' vystavka shkola 7_3.jpg 

Smorgon' vystavka shkola 7_4.jpg 

Людміла ПАШКЕВІЧ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 7 г. Смаргоні.

Фота аўтара.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Перевести
II ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ
Европейские игры-2019
Лето-2019
"Туристическая привлекательность"
Велодвижение
"Могилёв - молодежная столица"
Геральдика
Герб города Сморгонь

Флаг города Сморгонь

Введите заголовок

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sportofksit@tut.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Велосипедный маршрут
Оздоровление детей-2018