:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

13 октября 2016 г.
12 кастрычніка, у Смаргоні адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры

Мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры, адбылося ў сераду ў канцэртнай зале школы мастацтваў імя Агінскага. Тых, хто дорыць свята, уздымае настрой, віншуе і жартуе, спявае і танцуе, хто з’яўляецца захавальнікам духоўных скарбаў народа, ушаноўвалі і зычылі новых творчых набыткаў, крэатыўных ідэй. Са словамі ўдзячнасці звярнуліся да прысутных работнікаў устаноў культуры старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ражэва. Падзячныя лісты і Ганаровыя граматы райвыканкама былі ўручаны выкладчыцы школы мастацтваў Алене Кучынскай, кіраўніку народнай студыі “Хутарок” Яўгеніі Ломаць, загадчыцы раённага Дома рамёстваў Таццяне Горбач, бібліятэкару Іне Самарэвіч. Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы аблвыканкама за добрасумленную творчую працу ўзнагародзіла Ганаровымі граматамі бібліятэкара Марыю Шэляг і мастацкага кіраўніка Аксану Ліс. У шэрагу ўзнагароджаных граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама настаўнікі музыкі Аксана Дагоцкая, Данута Міхайлоўская, Вольга Грагоўская, Алена Махнач, бібліятэкары Аліна Васілеўская, Алена Налівайка, музейныя работнікі Павел Картавік і Наталля Чудакоўская, кіраўнік Жодзішкаўскага Дома культуры Тэрэза Чарніцкая, рэжысёр РЦКА Вольга Іванкова.

Віншаванні і падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры ўручала дырэктар раённай бібліятэчнай сістэмы Зоя Дурэйка. Затым на сцэну запрасілі маладых спецыялістаў, што папоўнілі сёлета рады работнікаў культуры і пачалі працаваць у розных установах раёна. Услед за вядучай яны прамаўлялі словы прысягі на вернасць абранай прафесіі. Загадчыца Вішнеўскага Дома культуры Альфрэда Дыро зачытала зварот-наказ юным калегам. Затым Вадзім Федаровіч прадэманстраваў віртуознае валоданне інструментам, а Паўліна Жых і Кацярына Махнач дэбютавалі з міні-фільмам, які яны здымалі напярэдадні прафесійнага свята.

Пра тое, што сучаснасць патрабуе шматграннасці і рознабаковых ўменняў ад спецыялістаў сферы культуры розных напрамкаў, можна шмат не казаць, а досыць толькі паглядзець, як выдатна спяваюць музейныя работнікі, якія інсцэніроўкі ладзяць бібліятэкары, як артыстычна і натхнёна культработнікі авалодваюць асновамі шоу-праграм і ладзяць цікавыя імпрэзы. Большая частка канцэрта ладзілася ўласнымі сіламі: бібліятэкары Марыя Шэляг і Кацярына Варанішча спявалі прыпеўкі, навуковыя супрацоўнікі залескага музея-сядзібы частавалі пірожнымі “бэльманжэ” і паказалі прэзентацыю-фільм свайго музея.

Ад імя ветэранаў выступіла колішні загадчык аддзела культуры Соф’я Лазар, якая згадала многіх таленавітых калег, парадавалася за поспехі культурнай сферы і за тое, што ў нашым раёне з’явілася шмат дынастый у гэтай галіне. З канцэртнымі нумарамі выступілі Максім Пашук і госці з Астраўца.

по материалам сайта:www.shliah.by


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Год малой родины
Перевести
Европейские игры-2019
Календарь событий
Велодвижение
"Могилёв - молодежная столица"
Геральдика
Герб города Сморгонь

Флаг города Сморгонь

Введите заголовок

II ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sportofksit@tut.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Велосипедный маршрут
Оздоровление детей-2018
Лето-2018