:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

24 октября 2018 г.
У прыгожы восеньскі дзянёк дзверы дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №10 г. Смаргоні” былі гасцінна адчынены для ўсіх жадаючых. Выхаванцы старэйшай групы запрасілі сваіх родных на вясёлае гулянне “Восеньскі кірмаш”. Уваход у залу можна было знайсці па апетытных і дамашніх пахах.

Изображение 023.jpg

Народу назбіралася багата – маці і таты, бабулі, брацікі і сястрычкі прыйшлі падтрымаць маленькіх артыстаў.

У сваёй установе мы шмат увагі надаем азнаямленню выхаванцаў з традыцыямі беларускага народа. У былыя часы паездка на кірмаш мела для нашых продкаў не толькі практычнае, але і забаўляльнае значэнне. Шырокі і багаты гандаль разгортваўся на плошчах, суправаджаўся вясёлымі гульнямі, выступленнямі артыстаў, тэатральнымі пастаноўкамі і, такім чынам, ператвараўся ў сапраўднае свята. Вось такое свята адбылося і ў нашай дашкольнай установе.

У зале панавала дабразычлівая, цёплая атмасфера. Дзеці спявалі беларускія песні, гулялі ў вясёлыя беларускія гульні, чыталі вершы, танцавалі беларускія танцы. Не абышлося без тэатральных пастановак. Жартоўная сцэнка з Янам і Янінай выклікала ўсмешкі на тварах гасцей.

Напрыканцы мерапрыемства ўсіх запрасілі ў гандлёвыя рады. Гандаль прысмакамі і дарамі восені ішоў бойка. Усё разышлося вельмі хутка. Найбольшым попытам карысталіся прысмакі, прыгатаваныя ўмелымі рукамі матуль і выхавальніка дашкольнай установы.

Гледзячы на шчаслівыя твары дзяцей і дарослых, якія не хавалі ўсмешку, разумееш, што свята атрымалася.

Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна. Хочацца быць упэўненымі, што нашы дзеці не стануць людзьмі, якія не помняць свайго роду, таму што народныя традыцыі выхоўваюць любоў да сваёй гісторыі, да сваёй Радзімы.

Изображение 014.jpg

Изображение 019.jpg

Изображение 037.jpg

Наталля МУРАШКА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці яслей-сада  10 г. Смаргоні.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты