| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

АНОНС: Праграма мерапрыемства “Кушлянскі фэст 2018”

12 июня 2018 г.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам запрашае 16 чэрвеня 2018 года а 13-й гадзіне на музычна-паэтычнае мерапрыемства “Кушлянскі фэст”, які адбудзецца ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

кушляны фэст.jpg

У кожнага чалавека ёсць мясціна, якая яго ачышчае, выгойвае і мацуе. У першую чаргу гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся. Але для ўсіх беларусаў роднымі з’яўляюцца і Кушляны. Бо менавіта яны далі моц Францішку Багушэвічу, а ён умацаваў наша з вамі агульнае імя – “беларусы” і абудзіў сапраўдны голас і годнасць роднай мовы.

Сімвалічна, што ў Год малой радзімы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры аднаўляе традыцыю правядзення свята песні і паэзіі “Кушлянскі фэст”.

Дата правядзення: 16.06.2018. 

Час: 13.00-17.00

Месца правядзення: філіял “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (а/г Кушляны, Смаргонскі раён, Гродзенская вобл.)

Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Смаргонскі райвыканкам

Сцэна на тэрыторыі філіяла:

13.00-14.00 – урачыстае адкрыццё фестывалю:

14.00-16.00 – канцэртная праграма фальклорных калектываў Смаргонскага раёна:

14.00-14.30 – народны калектыў народнай песні і танца “Вечарынка” аддзела культуры і вольнага часу “Жодішкаўскі Дом культуры”

14.30-15.00 – народны фальклорны калектыў “Валэйчанка” сельскага клуба в. Валейкавічы “Валейкавічскі сельскі клуб”

15.00-15.20 – народны фальклорны калектыў в. Шутавічы аддзела культуры і вольнага часу “Сінькоўскі Дом культуры”

15.20-15.40 – аматарскі калектыў мастацкай творчасці сектара культуры і вольнага часу “Сольскі Дом культуры”

15.40-16.00 – аматарскі калектыў мастацкай творчасці сельскага клуба а/г Кушляны “Кушлянскі сельскі клуб”.

Дзіцячая пляцоўка ля сядзібы Ф.Багушэвіча (14.00-17.00):

Бард-сядзібнік ля каменнай аборы (15.00-16.30):

15.00 – Зміцер Бартосік;

15.30 – Міхаіл Бараноўскі;

16.00 – Андрэй Мельнікаў;

Экскурсіі па сядзібе Францішка Багушэвіча ад Алеся Жамойціна:

 


Для жадаючых паехаць з Мінска арганізаваны аўтобус з экскурсійным суправаджэннем вядомага краязнаўцы Антона Астаповіча.

Ад’езд ад Вострава слёз а 8-й гадзіне.

Кошт паездкі па маршруце Мінск – Жупраны – Кушляны – Мінск:

Месца правядзення: Гродзенская вобл., Смаргонскі раён, в. Кушляны

Кантактныя тэлефоны: (017) 334–57–82, 334-56-21


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу