:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

31 мая 2018 г.
Суботнім майскім ранкам мы, вучні пачатковых класаў, адправіліся ў чарговае падарожжа па родным краі. Нас чакала экскурсійная паездка ў аграгарадок Залессе, дзе наведалі музей-сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага, таленавітага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча пачатку XIX стагоддзя, аўтара вядомага паланэзу “Развітанне з Радзімай”.

огинского.jpg

Наша знаёмства з «Паўночнымі Афінамі» (культурным цэнтрам, дзе пастаянна праводзіліся мастацкія выставы, балі, літаратурныя чытанні і музычныя вечары) пачалося са старадаўняй ліпавай алеі, якая раней служыла пад’язной дарогай. У канцы алеі мы заўважылі памятны камень роду Агінскіх, а таксама каплічку, якая ў тыя часы была сямейнай. Непаўторныя пейзажы натхнілі нас прагуляцца па парку. Асабліва мы залюбаваліся возерам з векавымі вербамі, астраўкамі і мосцікамі.

А на парозе музея нас гасцінна сустрэла экскурсавод, пераапранутая ў старэйшую дачку Агінскага Амелію, якая ў цікавай і даступнай форме на роднай мове пазнаёміла нас з жыццём і дзейнасцю кампазітара і яго сям’і. Потым яе па чарзе змянялі малодшая сястра Іда, брат Ірэніуш і нават асабісты сакратар Агінскага.

Дзякуючы арыгінальна пабудаванай экскурсіі, мы адчулі атмасферу таго часу, як быццам перанесліся ў XIX стагоддзе. Экспазіцыя музея-сядзібы, якая прадстаўлена 13 заламі, вельмі ўразіла нас. Зала для музіцыравання з музычнымі інструментамі і пюпітрам, вялікая і малая гасцёўні з камінамі і мноствам партрэтаў, кабінет, більярдная, кафейня, аранжарэя з вялікай колькасцю экзатычных раслін, велізарны ўнутраны двор, альтанка Амеліі.

Пасля наведвання сядзібы мы адправіліся да невялікай рачулкі, дзе адшукалі памятныя камяні, пакінутыя тут з тых далёкіх часоў. Адзін з іх прысвечаны Тадэвушу Касцюшку, другі – Жану Ралею (настаўніку Агінскага). Напрыканцы кожны з нас загадаў жаданне ля самага старога дрэва ў парку.

Марына ЖУК, настаўніца пачатковых класаў Сыраваткінскіх ясляў-сада - сярэдняй школы.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Перевести
Выборы-2019
Перепись населения-2019
Сморгонь - наш город!
"Туристическая привлекательность"
Введите заголовок

Гуманитарное сотрудничество
Велодвижение
Геральдика
Герб города Сморгонь

Флаг города Сморгонь

Лето-2019
"Могилёв - молодежная столица"
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sportofksit@tut.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Велосипедный маршрут
Оздоровление детей-2018