| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

На тэрыторыі музея-сядзібы М. К. Агінскага ў Залессі прайшла акцыя па дабраўпарадкаванні сядзібнай тэрыторыі

21 апреля 2017 г.
На тэрыторыі музея-сядзібы М. К. Агінскага ў Залессі прайшла акцыя па дабраўпарадкаванні сядзібнай тэрыторыі

У сярэдзіне красавіка на тэрыторыі музея-сядзібы М. К. Агінскага прайшла акцыя па дабраўпарадкаванні сядзібнай тэрыторыі. І хаця на працягу ўсёй мінулай восені старанна падграбаліся апалыя лісты, вясновай парой усё роўна знайшлося што падгрэбці і што падабраць і на газонах, і ў парку.

 На гэты раз дапамаглі ў працы вучні Залескай школы. Далучыўшыся да работнікаў музея-сядзібы, яны ачышчалі парк непадалёку ад млына і каля грэчаскай альтанкі. Дарослыя ж выбралі сабе тэрыторыю вакол памятнага каменя, прысвечанага Тадэвушу Касцюшку. Надвор’е нам спрыяла. Гэтая акцыя была прымеркавана да Міжнароднага Дня помнікаў і гістарычных мясцін.

Таццяна КЛЯШЧОНАК.

Фота аўтара.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу