:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

24 февраля 2017 г.
У Крэве прайшоў семінар-трэнінг “Формы грамадскага ўдзелу і механізмы прыцягнення рэсурсаў для развіцця мясцовай суполкі”

У Крэўскай сярэдняй школе быў праведзены семінар-трэнінг “Формы грамадскага ўдзелу і механізмы прыцягнення рэсурсаў для развіцця мясцовай суполкі” ў рамках курсу па асновах прадпрымальніцтва і праектнаму менеджменту для дарослага насельніцтва. У ім прынялі ўдзел жыхары гэтага аграгарадка. З прывітальным словам выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч. Ён адзначыў, што ў Крэве ёсць ініцыятыўныя людзі, таму павінна ўсё атрымацца ў плане прадпрымальніцтва.

 Дырэктар Крэўскай сярэдняй школы Таццяна Капыш падзялілася прыемнай навіной. Напярэдадні гэтага мерапрыемства школе быў уручаны дыплом за другое месца сярод сельскіх вучэбна-педагагічных комплексаў. Гэта навучальная ўстанова выйшла ў лідары дзякуючы ўдзелу ў інвестыцыйных праектах. Таццяна Францаўна падзякавала каардынатарам за тое, што Крэўская СШ у праектнай дзейнасці дасягнула значных поспехаў. У семінары-трэнінгу ўдзельнічалі старшыня Крэўскага сельвыканкама Сяргей Капыш, Надзея Карасёва, менеджар ініцыятывы “Актывізацыя эканамічнага і сацыяльнага жыцця рэгіёна”, якая рэалізуецца ў рамках праекта “Пашырэнне эканамічных магчымасцей сельскай Беларусі”, і Паліна Шульга, каардынатар рэсурснага цэнтра, які створаны ў Смаргоні ў рамках гэтага ж праекта. Фінансавую падтрымку праекту аказваюць Еўрапейскі Саюз і фонд “Еўразія” за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Ролю эксперта ў новай для крэўчан справе ўзяла на сябе дырэктар кансалтынгавай установы “Сацыяльныя тэхналогіі бізнесу” Галіна Мацюшэнка. Па яе словах, створаны ў гэтым аграгарадку эканамічны клуб праяўляе актыўнасць, распрацоўваюцца новыя праекты, праграмы, з’яўляюцца арганізацыі па садзейнічанні бізнесу. Кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Вермі Экапрадукт” Ігар Хвашчэўскі расказаў аб тым, якую дапамогу ў развіцці падсобных гаспадарак жыхароў Крэўскага сельсавета могуць аказаць фермеры рэгіёна. Сам ён жыве ў вёсцы Чухны і вырошчвае экалагічна чыстую прадукцыю. Раней яна не была прадстаўлена на рынку Беларусі.

по материалах сайта:www.shliah.by



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты