| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Калядныя сустрэчы адбыліся ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага ў Залессі

15 января 2017 г.
Калядныя сустрэчы адбыліся ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага ў Залессі

На Калядныя сустрэчы ў музей-сядзібу М. К. Агінскага завіталі сёння салісты камернага ансамбля "Класік-авангард", паэт-песеннік Вольга Роўная, кампазітар Генадзь Маркевіч, спевакі Вольга Палякова і Яўген Курасаў.

Іх усіх аб'ядноўвае агульная творчасць. Вольга Палякова і Яўген Курасаў спяваюць песні на словы Вольгі Роўнай. У выкананні беларускай поп-зоркі прагучалі песні "З днём нараджэння, мама", "Гузік" і інш. Вакальная група "Залесянка" таксама праспявала песню на словы сваёй зямлячкі В. Роўнай , музыку да якой напісала Тамара Сініла. Прывітаць паэтку прыйшлі і яе колішнія настаўнікі з Залескай сярэдняй школы.

по материалам сайта:www.shliah.by



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу