:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

23 ноября 2016 г.
СМАРГОНСКАЯ ПАЭТКА ТАЦЦЯНА СКАРЫНКІНА ПАЗНАЁМІЦЬ ЗЕМЛЯКОЎ СА СВАЁЙ КНІГАЙ «ШМАТ ЧЭСЛАВА МІЛАША, КРЫХУ ЭЛВІСА ПРЭСЛІ» Таццяна Скарынкіна.

7 снежня ў зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбудзецца прэзентацыя новай кнігі прозы смаргонскай паэткі Таццяны Скарынкінай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі». Пачатак – у 17.30. Уваход на мерапрыемства вольны. Як паведаміла Край.бай дырэктар Смаргонскай раённай бібліятэкі Зоя Дурэйка, прэзентаваць сваю кнігу будзе сама аўтар. Мерапрыемства наведаюць прадстаўнікі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама. Менавіта кніга Таццяны Скарынкінай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» была ўключана ў бягучым годзе ў шорт-ліст на літаратурную прэмію Ежы Гедройца, якую аб’явілі 12 кастрычніка ў Мінску. Падчас мерапрыемства ў наведвальнікаў бібліятэкі будзе магчымасць пазнаёміцца не толькі з кнігай, але і з багатай творчасцю аўтара, дадала Зоя Дурэйка. Суразмоўца парталу дадала, што Таццяна Скарынкіна ўжо мела вопыт прэзентацыі сваёй кнігі ў Смаргоні. У мінулым яна прадстаўляла тут зборнік вершаў «Книга для чтения вне помещений и в помещениях». Даведка Край.бай: Таццяна Скарынкіна нарадзілася ў 1969 годзе ў Смаргоні. Выпускніца Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Працавала ілюстратарам дзіцячых кніг, паштальёнам, журналістам, калумністам. Друкавалася ў айчынных папяровых выданнях «Зорька», «Першацвет», «Няміга літаратурная», «Маладосць», «Народная воля», «Мінская школа», «Arche», у маскоўскім «Воздухе», у часопісах «Крещатик» (Германія), Лава (Украіна), «Аналогон» (Чэхія), «Сибирские огни» (Расія), у сеткавых выданнях «Полутона», «TextOnly», «Двоеточие», «Лиterraтура» і інш. Вершаваныя зборнікі Таццяны Скарынкінай: «Книга для чтения вне помещений и в помещениях» (Мінск, «Кнігазбор», 2013 г.) і «Португальские трехстишия» (Нью-Йорк, «Айлурос», 2014 г.). Яе вершы перакладаліся на іўрыт, польскую, чэшскую, італьянскую і англійскую мовы. Сябра ПЭН-цэнтра.

Сяргей ЮРЭВІЧ

по материалам сайта:kraj.by



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
-
-
-
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
ЛЕТО-2024
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты