| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

У ЗАЛЕССІ СМАРГОНСКАГА РАЁНА МОЖНА БУДЗЕ ПАЗНАЁМІЦЦА З ЭКСПАНАТАМІ КРЭЎСКАГА І ГАЛЬШАНСКАГА ЗАМКАЎ

20 ноября 2016 г.
У ЗАЛЕССІ СМАРГОНСКАГА РАЁНА МОЖНА БУДЗЕ ПАЗНАЁМІЦЦА З ЭКСПАНАТАМІ КРЭЎСКАГА І ГАЛЬШАНСКАГА ЗАМКАЎ

19 лістапада ў музеі-сядзібе М.-К. Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна адбудзецца прэзентацыя выставы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея “Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII стагоддзяў па матэрыялах археалагічных даследаванняў”. Як распавяла парталу Край.бай экскурсавод музея-сядзібы Наталля Чудакоўская, на гэтай выставе будуць прадстаўленыя прадметы быту, зброі, будаўнічых матэрыялаў з Гродзенскага, Лідскага, Крэўскага, Навагрудскага, Мірскага, Гальшанскага, Любчанскага, Геранёнскага і іншых замкаў. Таксама ў наведвальнікаў выставы будзе магчымасць пазнаёміцца не толькі з гісторыяй, але і з чарцяжамі і макетамі замкаў. Выстава “Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII стагоддзяў па матэрыялах археалагічных даследаванняў” будзе адкрыта да 28 снежня.

Прэзентацыя – 19 лістапада.

Пачатак – у 12.00.

Уваход вольны.

Сяргей ЮРЭВІЧ



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу