| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

19 лістапада ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага адбылася презентацыя выставы

19 ноября 2016 г.
19 лістапада ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага адбылася презентацыя выставы

9 лістапада ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага адбылася презентацыя цікавай выставы, прысвечанай замкам XIV - XVII стагоддзяў, рэшткі якіх захаваліся да нашых дней на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

На выставе прадстаўлены артэфакты, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак на тэрыторыях васьмі замкаў старажытнасці. Аматары даўніны могуць пабачыць шматлікія экспанаты, што пастаянна захоўваюцца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. Першымі наведвальнікамі выставы сталі школьнікі Залескай сярэдняй школы і экскурсанты з розных куткоў нашай краіны, што наведаліся ў гэты суботні дзень на экскурсію ў Залессе. Пазнаёмілі гасцей з цікавай гісторыяй замкаў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама з іх уладарамі і князямі ВКЛ дырэктар музея-сядзібы Людміла Градзіцкая і навуковы супрацоўнік Васіль Грыбанаў.

по материалам сайта:www.shliah.by



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу