:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

07 октября 2016 г.
Дыплом ІІІ ступені прывезлі супрацоўнікі музея-сядзібы М. К. Агінскага з Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі – 2016”

Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Лепшы адукацыйны праект для дзяцей” прывезлі супрацоўнікі музея-сядзібы М. К. Агінскага з Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі – 2016”, які праходзіў у Магілёве.

Тэма сёлетнега форуму “Музеі ў новай крэатыўнай эканоміцы”. Праграма, якую прадставілі залескія музейшчыкі, называлася “Вяртанне дзіцячых баляў у Паўночныя Афіны”. Акрамя гэтага быў прэзентаваны новы 7-хвілінны відэафільм “Тут гучаць паланэзы”, а яшчэ пра дзейнасць музейнай установы ўдзельнікі форуму маглі даведацца з інфармацыі на вялікім банары, упрыгожаным выявай карціны Леанарда Ходзькі “Залессе ў Літве. 1822”, і з візітовак, буклетаў, каляндарыкаў і іншай рэкламнай прадукцыі.

Усяго ў экспазіцыйнай і дэманстрацыйнай праграмах форуму былі прадстаўлены 120 суб’ектаў, з якіх 98 музеяў сістэмы міністэрства культуры. Лепшыя музеі Беларусі былі прадстаўлены дасягненнямі ў стварэнні новай эканамічнай крэатыўнай мадэлі на падставе інавацыйных інфармацыйных сістэм.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

 по материалам сайта:www.shliah.by


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Год малой родины
Перевести
Календарь событий
Велодвижение
Велосипедный маршрут
"Могилёв - молодежная столица"
Геральдика
Герб города Сморгонь

Флаг города Сморгонь

Введите заголовок

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sportofksit@tut.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Оздоровление детей-2018
Лето-2018