:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

07 июля 2016 г.
У парку сядзібы М.К. Агінскага адбыўся майстар-клас па малюнку пад назвай “Агінскі вачыма дзяцей”

Сядзіба М.К. Агінскага – прытулак творчасці, натхнення, прыгажосці. Сама атмасфера, прырода, гісторыя спрыяе стварэнню вершаў, карцін. Здаецца, што паветра насычана атмасферай тых “Паўночных Афін”, калі гэтае месца было цэнтрам культуры ўсяго краю. І чароўны ўплыў незвычайнага месца адчулі на сабе юныя госці Міхала Клеафаса.

2-га чэрвеня ў парку сядзібы адбыўся майстар-клас па малюнку пад назвай “Агінскі вачыма дзяцей”. Шасцёра дзяўчынак і адзін хлопчык спрабавалі свае сілы ў авалоданні чароўным светам фарбаў, майстэрствам перадаваць убачанае на паперы. Дапамагаў ім ў гэтай складанай справе мастак сядзібы – Максім Варанцоў. Пад яго ўмелым кіраўніцтвам юныя мастакі стварылі свае працы, якія абавязкова застануцца ў музеі, і хто ведае, магчыма– гэта толькі першая спроба, якая натхніць кагосьці з іх у будучым стаць сапраўдным мастаком. Пасля таго, як усё было намалявана, удзельнікаў мерапрыемства чакалі салодкія сюрпрызы ў аранжарэі кампазітара, а мастак сядзібы ўручыў сваім вучням на памяць дыпломы і падарункі.

по материалам сайта: www.shliah.by


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Год малой родины
Перевести
Календарь событий
Велодвижение
"Могилёв - молодежная столица"
Геральдика
Герб города Сморгонь

Флаг города Сморгонь

Введите заголовок

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sportofksit@tut.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Лето-2018
Велосипедный маршрут
Оздоровление детей-2018