| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Абласны фестываль - кірмаш "Кераміка Крэва"

08 августа 2024 г.
Абласны фестываль - кірмаш "Кераміка Крэва"

17 жніўня 2024 года з11.00 да 18.00

Смаргонскі раён,аг.Крэва (ля сцен Крэўскага замка)

Багатая гісторыя ў Крэўскага замка! Але не толькі гістарычнымі падзеямі здаўна славілася старажытная Крэўская зямля! З даўніх часоў,яна вядома залежамі "чырвонай" гліны.

Вырабы з яе, ў руках таленавітых умельцаў, ператвараюцца ў цудоўныя мастацкія творы.

Штогод, майстры-керамісты з розных куткоў Беларусі, прыязджаюць ў Крэва,каб паказаць сваё майстэрства валодання глінай,правесці майстар-класы і прадставіць гасцям свята вынікі сваёй працы.

Госці фестывалю-кірмашу будуць мець магчымасць прыняць удзел у гістарычнай інтэрактыўнай пазнавальна-забаўляльнай праграме "Рыцары Крэўскага замка", набыць вырабы майстроў народнай творчасці,паўдзельнічаць у шматлікіх майстар-класах, паслухаць народныя песні.

Хэдлайнер фестывалю -легенда беларускай музычнай этнамістэрыі-Іван Кірчук!

Сардэчна запрашаем усіх!



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу