| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Смаргонскія абаранкі – на абласных «Дажынках»

25 сентября 2023 г.
Смаргонскія абаранкі – на абласных «Дажынках»

       Цэнтр Зельвы гудзе, як вулей, з самага рання. Працуюць падворкі ўсіх раёнаў Гродзеншчыны «Кірмаш святаў». Тэматычныя экспазіцыі і фотазоны. Песні, танцы, гульні, прысмакі.

       Падворак Смаргонскага раёна прысвечаны смаргонскім абаранкам. Прывабліваюць розныя па памерах скульптуры. Але нават не яны найбольш уражваюць усіх, хто заходзіць на смаргонскі падворак. А той факт, што на палетках Смаргоншчыны растуць не толькі пшаніца, авёс і іншыя культуры, але і… абаранкі. Тут можна атрымаць абаранкавы прыз, які «схаваўся» ў зерні, а таксама пагуляць у абаранкавае «Поле цудаў». Музычныя кампазіцыі дораць гасцям свята народныя калектывы «Хутарок» і «Вечарынка».



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу