| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Для ажыццяўлення мясцовай ініцыятывы будзе выдзелена 40 тысяч еўра

17 мая 2016 г.
Для ажыццяўлення мясцовай ініцыятывы будзе выдзелена 40 тысяч еўра

Устаноўчы сход ініцыятыўнай групы па тэрытарыяльна-арыентаванаму развіццю Смаргонскага раёна адбыўся напачатку гэтага тыдня ў райвыканкаме. Група створана распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта ў межах праекта ЕС/ПРООН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Старшыня групы – намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко.

Ініцыятыўная група з’яўляецца кансультатыўным і дарадчым органам, ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках.

Устаноўчую нараду праводзіў каардынатар праекта ЕС/ПРООН па Гродзенскай вобласці Сяргей Салей. Ён нагадаў, што наш раён адзін з трыццаці ў рэспубліцы і адзін з пяці ў вобласці, чыя ініцыятыва дазволіла трапіць у пералік пілотных раёнаў і атрымаць фінансавую дапамогу Еўразвязу. Для ажыццяўлення мясцовай ініцыятывы будзе выдзелена 40 тысяч еўра. Часткова будзе ажыццяўляцца фінансаванне з мясцовага бюджэту. Прыярытэты для ўкладання гэтых грошай будуць вызначацца калегіяльна падчас конкурсу мясцовых ініцыятыў.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу