| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

6 мая ў Смаргоні адбыўся велапрабег “Ад помніка да помніка”

11 мая 2016 г.
6 мая ў Смаргоні адбыўся велапрабег “Ад помніка да помніка”

Велапрабег “Ад помніка да помніка”, прысвечаны Дню Перамогі, арганізавалі члены раённай арганізацыі БРСМ і дзіцячага маладзёжнага парламента. У ім удзельнічалі вучні гарадскіх школ, валанцёры Чырвонага Крыжа.

Прабег пачаўся з мітынга ля помніка загінуўшым воінам у м-не Карані. Перад сабраўшыміся выступіў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. Ён павіншаваў прысутных з надыходзячым святам, заклікаў не забываць тых, хто загінуў у гады вайны. Ля помніка была запалена лампада, а вучні СШ №6 усклалі кветкі.

Затым калона юных веласіпедыстаў у суправаджэнні ДАІ праехала па вуліцах горада да помніка загінуўшым воінам у цэнтры горада і мемарыяла “Пераправа”, дзе таксама былі запалены лампады памяці.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу