| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Калядныя вячоркі з Алесем Чумаковым

05 января 2023 г.
Калядныя вячоркі з Алесем Чумаковым

        На калядныя вячоркі з Алесем Чумаковым запрасіў смаргонцаў Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей. Алесь жыве ў Мінску, ён не толькі цудоўна грае на гуслях і жалейцы, але і займаецца вырабам гусляў, вывучэннем гісторыі інструмента, тэорыі і практыкі гусельнага майстэрства.

        На сустрэчы ў музеі музыка пад гуслі спяваў па-беларуску калядныя песні краін свету, а слухачам прапанаваў адгадаць, адкуль песні родам. Пераможцы атрымалі прызы – флэшкі з еўрапескімі калядкамі ў выканні Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай.

        Калядныя песні, калядная музыка - самая прыгожая ў свеце. Спяваюцца яны раз у год. Адзінае, пра што можна пашкадаваць, дык гэта тое, што перыяд Калядаў вельмі кароткі. Гэтыя песні яднаюць людзей па ўсёй планеце. Праз такія кампазіцыі вывучаюцца мовы, традцыцыі народаў, - кажа Алесь Чумакоў. - Чатыры гады таму мы з Таццянай Ячнай вырашылі запісаць калядную праграму пад гуслі. Можам пахваліцца, што маем на сваім рахунку два альбомы, адзін з іх запісалі зусім нядаўна.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу