Новости

29 апреля 2016 г.
У Смаргоні адбылася калегія Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці

На гэтым тыдні ў Смаргоні адбылася калегія Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці.

Як адзначыў ва ўступным слове старшыня гэтага кантрольнага ведамства Васіль Герасімаў, на парадку дня – вынікі праверкі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый раёна па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і заканадаўства. Пры пэўных дасягненнях былі выяўлены і недахопы. З 11 даведзеных паказчыкаў не выкананы 8. Не спаганяецца пратэрмінаваная запазычанасць, ёсць пытанні па законнасці атрымання сродкаў з бюджэту, эфектыўным іх выкарыстанні. Многа пытанняў узнікла да землеўпарадкавальнай і прыродаахоўнай службаў.

Затым з дакладам выступіла начальнік упраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы і дзяржаўных органаў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці Наталля Крывіцкая. Яна адзначыла, што ў мінулым годзе не былі выкананы тэмп росту экспарту тавараў (без уліку арганізацый, якія падпарадкаваныя рэспубліканскім органам), тэмп росту аб’ёму экспарту паслуг, паказчыкі па энергазберажэнні і тэмпу росту рознічнага тавараабароту. Не забяспечана выкананне заданняў па тэмпах росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях, недастаткова прыцягнута прамых замежных інвестыцый, запасы гатовай прадукцыі ў дачыненні да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці перавысілі планавы паказчык. Намінальная сярэднямесячная заработная плата за 2015 год склала 5 мільёнаў 519 тысяч рублёў пры прагнозе 5 мільёнаў 990 тысяч рублёў.

Наталля Іванаўна звярнула ўвагу на тое, што 10 арганізацый атрымалі ад гаспадарчай дзейнасці чыстыя страты на суму 162,6 мільярда рублёў. У кансалідаваны бюджэт раёна летась паступіла 1098,2 мільярда рублёў уласных даходаў. На 100 працэнтаў забяспечана выкананне ўдакладненага гадавога плана паступлення ўласных даходаў, а зацверджанага раённым Саветам дэпутатаў на 2015 год – толькі на 89,8 працэнта. Асноўная ўдзельная вага ўласных падаткаў з даходаў сфарміравана за кошт падаходнага падатку з фізічных асоб, падатку на дабаўленую вартасць, падатку на ўласнасць.

Удакладнены гадавы план па ўсіх крыніцах выкананы на 100 працэнтаў. Пры гэтым да зацверджанага плана па падаходнаму падатку недаатрымана 20,3 мільярда рублёў, падатку на прыбытак – 4,9 мільярда рублёў, падатку на ўласнасць – 2,9 мільярда рублёў, падатку на ўласнасць (зямельны падатак і падатак на маёмасць) – 1,8 мільярда рублёў.

За кошт выкарыстання мясцовым Саветам дэпутатаў прадастаўленага ў адпаведнасці з заканадаўствам права па павышэнні ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць у 2015 годзе дадаткова паступілі ў бюджэт 8 мільярдаў рублёў, што складае 2,7 працэнта ў аб’ёме ўласных даходаў бюджэту. Даходы ад прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду за 2015 год склалі 4,6 мільярда рублёў, што ніжэй за пазамінулагоднюю суму на 2 мільярды рублёў.

На 1 студзеня 2016 года запазычанасць дзеючых суб’ектаў гаспадарання па падатках і зборах у бюджэт склала 223 мільёны рублёў. Пратэрмінаваная запазычанасць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва па стане на гэту ж дату – 1,4 мільярда рублёў. Акрамя ўласных даходаў бюджэт раёна атрымаў бязвыплатныя паступленні з абласнога бюджэту ў агульнай суме 140,2 мільярда рублёў, з іх датацыю – 131,8 мільярда рублёў. Усяго даходы бюджэту склалі за 2015 год 438,4 мільярда рублёў, а расходы прафінансаваны ў суме 445 мільярдаў рублёў. Бюджэт раёна быў выкананы з дэфіцытам у суме 6,6 мільярда рублёў.

Па ўзнятых Дзяржкантролем праблемах справаздачу трымалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Шалудзін, намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Таццяна Шчабярака, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Булыга, начальнік землеўпарадкавальнай службы Юрый Богма, некаторыя кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости

Геральдика

Герб города Сморгонь

Флаг города Сморгонь

2017 - ГОД НАУКИ

Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко 23 декабря подписал Указ № 481 «Об объявлении 2017 года Годом науки». Указ принят в целях повышения статуса ученого и роли науки в выполнении задач социально-экономического развития cтраны, создания благоприятных условий для сохранения научного потенциала Республики Беларусь.

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sportofksit@tut.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Введите заголовок

Введите заголовок

Введите заголовок