| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Экскурсія ў ПАВЧ 2

24 ноября 2022 г.
Экскурсія ў ПАВЧ 2

       Для дзяцей пажарны-чалавек гераічны, і ў былыя гады, і сёння, які ратуе з агню людзей, паўстае на шляху любых разбурэнняў. Павага да пажарных, стаўленне да іх заняткаў, цікавасць да прафесіі стала стымулам для наведвання вучнямі 7А класа СШ №5 пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 города Сморгони.

       Цікавай і пазнавальнай экскурсія стала дзякуючы старшаму інспектару ПАВС 2   Міхаілу Глазкіну, які спачатку правёў экскурсію па будынку, паказаў каравульныя памяшканні, месца адпачынку выратавальнікаў, спартыўную залу. Пасля рабят чакала самае цікавае і відовішчнае месца ва ўсёй часці - гэта гараж баявых машын. Міхаіл Уладзіміравіч прадэманстраваў юнакам і дзяўчатам пажарную тэхніку, баявое адзенне, нават прынцыпы работы некаторых пажарных інструментаў. Многія з рабят змаглі на сабе прымераць баявую каску, пасядзяць у пажарнай машыне і хоць на хвіліну адчуць сябе сапраўдным пажарным. 

       Пасля экскурсіі рабяты яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі з сябрамі, бацькамі. І хто ведае, можа праз некалькі гадоў хтосьці з рабят вернецца ў пажарную часць, але ўжо не на экскурсію, а на работу!       



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу