| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Навучэнцы 2 класа СШ №3 наведалі Крэўскі замак

09 ноября 2022 г.
Навучэнцы 2 класа СШ №3 наведалі Крэўскі замак

       Крэўскі замак – гэта каштоўны помнік архітэктуры, які мае свае асаблівасці. Ён быў самай першай крэпасцю, якую цалкам узвялі з каменю. Цяпер Крэўскі замак –  руіны, якія пачалі рэстаўрыраваць.

       Частку з іх навучэнцы ўбачылі на свае вочы. Ад экскурсавода вучні даведаліся пра цікавую гісторыю замка, пра найбольш знамянальныя падзеі, якія адбываліся на крэўскай зямлі. Навучэнцы ўважліва слухалі, уключаліся ў абмеркаванне цікавых момантаў. Спадабаліся вучням гульні з воінамі. Удалося патрымаць у руках зброю, шлемы, кальчугу.

       Вандроўка па Крэўскаму замку прынесла шмат уражанняў, дзеці вярталіся дадому задаволеныя.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу