| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Благачынны кірмаш прайшоў у гімназіі

02 ноября 2022 г.
Благачынны кірмаш прайшоў у гімназіі

       У апошні дзень чвэрці вучні 4-х класаў гімназіі ладзілі благачынны кірмаш. Да гэтага «смачнага» мерапрыемства падрыхтаваліся загадзя разам са сваімі бацькамі.

       Святочна прыбраныя сталы запоўніліся разнастайнымі прысмакамі. Чаго тут толькі не было! І пернікі, і вафлі, і зефір, і булачкі, і грыбочкі, і кветачкі, і пірожнае розных гатункаў, і самаробныя цукеркі-пеўнікі. Нават вочы разляталіся! А які пах быў у гімназіі! Хіба можна ўседзець у класе?!

       У вызначаны час на кірмаш з усіх бакоў гімназіі спяшаліся вучні і настаўнікі. Іх сустрэлі скамарохі з ўсмешкамі і жартоўнымі песнямі.

       На кірмаш вас запрашаем. Настрою добрага жадаем! Кашалёчкі даставайце.

       І актыўна ўсё купляйце! Паглядзіце - любата! Паспрабуйце - смаката!

 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу