| Вернуться на исходную страницу

НОВОСТИ / АНОНС

Вучні Сыраваткінскай базавай школы наведалі краязнаўчы музей

15 сентября 2022 г.
Вучні Сыраваткінскай базавай школы наведалі краязнаўчы музей

       Дзеці – вельмі дапытлівы народ. Ім падабаецца вандраваць па родным краі, знаёміцца з яго гісторыяй, з самабытнай народнай культурай. Знаёмства з побытам нашых продкаў пачынаецца з наведвання школьных краязнаўчых музеяў.  Для вучняў пачатковых класаў Сыраваткінскай базавай школы была арганізавана экскурсія ў гісторыка-краязнаўчы музей дзяржаўнай установы адукацыі «Вішнеўская сярэдняя школа». 

        Сустрэла і гасцінна запрасіла наведаць выставы  загадчык музея. Пераступіўшы парог музея, дзецi быццам  перанесліся ў часе і апынуліся ў даўнейшым жылым пакоі, дзе знаходзіліся знаёмыя і не зусім знаёмыя iм рэчы: ліхтары і прасы, прыгожыя сурвэткі з карункамі ручной работы, маслабойкі, лапці, гліняны і шкляны посуд, сумкі, лямпы-газніцы, рэшата і шмат іншых рэчаў, аб якіх вельмі цікава апавядала Нэлі Тумаш. Гэта было свайго роду падарожжа па роднай зямлі. А колькі радасці і захаплення было ў вучняў! Дзеці  ўважліва слухалі аповед экскурсавода, задавалі шмат пытанняў. Кожнаму хацелася даведацца аб прызначэнні незвычайных для іх прадметаў, патрымаць іх у руках, высветліць, як яны працуюць. 

       Папоўніўшы свой багаж новымі ведамі аб жыцці і занятках нашых продкаў, хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі дакрануцца да часцінкі гісторыі.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС


| Вернуться на исходную страницу